бетонная або каменная плаціна, устойлівасць якой супраць зруху пад дзеяннем вады, ільду, хваль, наносаў і інш. абумоўлена пераважна ўласнай сілай цяжару. Звычайна мае трохвугольны або трапецападобны папярочны профіль. Бываюць глухія (праз іх не прадугледжаны пропуск вады) і вадаскідныя, у т. л. вадазліўныя (гл.Вадаскід). Найб. пашыраны вадазліўныя гравітацыйныя плаціны, папярочны профіль якіх мае плаўны абрыс паверхні, па якой зліваецца вада. Найвышэйшая гравітацыйная плаціна (284 м) — Гранд-Дыксанс (Швейцарыя). На Беларусі гравітацыйныя плаціны звычайна вадаскідныя; глухія будуюцца з грунтавых матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шпанго́ўт, ‑а, М ‑ўце, м.
Спец.Папярочны крывы брус у корпусе карабля ці самалёта, які забяспечвае трываласць бартоў і днішча.
[Гал. spanthout ад spant — бэлька і hout — дрэва.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
transversal
[trænsˈvɜ:rsəl]1.
adj.
папярэ́чны, папяро́чны
2.
n.
папярэ́чная (лі́нія)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НАНСЕ́Й (РУКЮ́) ЖО́ЛАБ,
дэпрэсія дна на З Ціхага ак., якая працягнулася ўздоўж а-воў Нансей (Рукю) амаль на 1500 км. Мае V-падобны папярочны профіль, дно месцамі плоскае, падзеленае парогамі на асобныя дэпрэсіі. Макс.глыб. 7507 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Папяро́чка1 ’брус, жэрдка, планка і пад., замацаваныя ўпоперак чаго-н. або паміж чым-н.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Тарнацкі, Studia), поперэчка ’тс’ (Шушк.), поперэ́чка ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад папяро́чны < папярок (гл.).
Папяро́чка2 ’папярочны загон’ (Сл. ПЗБ), поперэ́чка ’папярочнае ўзворванне’ (Выг.), папярэ́чняк ’папярочны загон’ (Сл. ПЗБ), поперэчня́к, попяро́чніца ’тс’ (Выг.). Суфіксальныя дэрываты ад папярочны < папярок (гл.). Аналагічныя дэрываты ў інш. славянскіх мовах. Выгонная (Лекс. Палесся, 54 і наст.) адзначае ўсх.-палес.-паўдн.-слав. ізалексу (попярочніца — славен.poprečnica ’папярочная баразна’) і зах.-палес.-польск. (вармінскую) (поперэчняк — popršyčnak ’папярочны загон з краю поля’).
Папяро́чка3 ’вельмі шырокая саматканая спадніца ў палоскі, якія ляжаць упоперак’ (ДАБМ, 934). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад папяро́чны (гл. папярок).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫ́ГІНу супраціўленні матэрыялаў,
від дэфармацыі, які праяўляецца ў скрыўленні восі або пасярэдняй паверхні цела (бэлькі, бруса, пліты, абалонкі і інш.) пад дзеяннем знешняй сілы ці т-ры. У адносінах да прасцейшых цел (напр., бруса) велічыня скрыўлення ў межах пругкасці залежыць ад велічыні выгінальнага моманту і жорсткасці цела.
Адрозніваюць выгіны: просты, або плоскі (знешнія сілы ляжаць у адной плоскасці); складаны (выклікаецца сіламі, што дзейнічаюць у розных плоскасцях); касы (прыватны выпадак складанага выгіну); чысты (дзеянне толькі выгінальных момантаў); папярочны (дзейнічаюць таксама і папярочныя сілы). У інж. практыцы разглядаюцца таксама падоўжныя і падоўжна-папярочныя выгіны. Разлікі на выгіны (у т. л. трываласці матэрыялаў на выгіны) робяць пры праектаванні машын, механізмаў, інж. збудаванняў, даследаванні сістэм будаўнічай механікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́я, ‑і, ж.
Рухомы папярочны круглы брус на мачце, які служыць для прывязвання да яго паруса на парусным судне і для падачы сігналаў, устаноўкі антэн на судне з механічным рухавіком.
[Ад гал. raa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́верз
(фр. traverse, ад лац. transversus = папярочны)
напрамак, перпендыкулярны курсу судна, самалёта.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гардэро́бная, ‑ай, ж.
Тое, што і гардэроб (у 2 знач.). Узышоўшы на другі паверх, наведвальнікі траплялі ў папярочны шырокі калідор, дзе размяшчалася гардэробная, і ўжо адсюль адчынялі дзверы ў аддзелы.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падо́ўжны, ‑ая, ‑ае.
Які праходзіць у кірунку даўжыні або размешчаны па даўжыні чаго‑н.; проціл.папярочны. Падоўжны разрэз. □ Падоўжная сцяна з трыма вокнамі стаяла на поўдзень.Чорны.
•••
Падоўжная пілагл. піла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)