Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лега́тм.
1.юрыд. Legát m -en, -en;
2.:
па́пскі лега́т päpstlicher Legát [Gesándter]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Паплі́н ’шаўковая, паўшаўковая або баваўняная тканіна з дробным папярочным рубчыкам’ (ТСБМ). З рус.попли́н ’тс’, якое з франц.popeline, papeline ад італ.papalino ’папскі’, таму што гэтая тканіна нібыта першапачаткова выраблялася ў папскай рэзідэнцыі ў Авіньёне (гл. Фасмер, 3, 327; там жа і інш. літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паплі́н
(фр. popeline, ад іт. popalino = папскі)
шаўковая, паўшаўковая або баваўняная тканіна з дробным папярочным рубчыкам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГРАБНІ́ЦКІ (Фларыян) (1664?, Полацкае ваяводства — 1762),
уніяцкі царк. дзеяч Рэчы Паспалітай. Скончыў Львоўскі папскі калегіум (паводле інш. звестак — Віленскую акадэмію), д-р тэалогіі. Чл. ордэна базыльян (1709), епіскап віцебскі (1716—19), архіепіскап полацкі (1719—62), мітрапаліт кіеўскі (1748—62). Пашыраў уніяцтва ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваў місіянерскую дзейнасць і прымусовыя метады. Удзельнік Замойскага сабора грэка-каталіцкай царквы (1720). Ахвяраваў сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738—50).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ПА РЫ́МСКІ,
кіраўнік каталіцкай царквы і вярх. правіцель (абсалютны манарх) дзяржавы-горада Ватыкан. Выбіраецца канклавам (калегіяй кардыналаў) пажыццёва 2/3 галасоў + 1 голас (з 1389 толькі з кардыналаў). Згодна з догматам каталіцкай царквы, прынятым I Ватыканскім саборам у 1870, лічыцца бязгрэшным у справах веры і маралі. У афіц. спісе рым. пап, які выдаецца Ватыканам, 262 папы. З 1523 папскі прастол займалі італьянцы. Традыцыя парушана ў 1978, калі папам абраны польскі кардынал Караль Вайтыла, які прыняў імя Іаан Павел II.