Пачаць гучаць, гучэць. // Прагучаць, прагучэць. Вось-вось загучыць адыходны гудок.Зарыцкі.— А што ты зробіш, — панура абазваўся Гушка, і ў голасе яго загучэла ўпартая нецярплівасць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаўсю́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1.Незак.да распаўсюдзіць.
2. Вылучаючы з сябе, напаўняць, насычаць што‑н. Клямт панура паварушыў плячыма, уявіўшы, як .. [мёртвыя] будуць валяцца на полі, гніючы ад спёкі, распаўсюджваючы смурод.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
Панура або задумліва моршчыць, насупліваць (лоб, бровы). Аксён хмурыць лоб. Відаць, як блізка прымае ён гэта ўсё да сэрца.Колас.І не хмур, каханы, бровы: Хмурыць іх няма прычыны.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Пазбавіць каго‑н. волі з узяццем пад варту. Панура ступаючы па свежым, яшчэ не рыпучым снезе,.. [хлопчык] думаў, за што гэта фашысты арыштавалі маму.Кулакоўскі.
2. Накласці арышт на што‑н., забараніць распараджацца чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвіс, ‑ла; зак.
Павіснуўшы, апусціцца ўніз. Панура абвіслі да самай зямлі абледзянелыя галінкі хвоек.Шамякін.Правае крылца птушаняці, сапраўды, абвісла і не варушылася.Якімовіч.// Павіснуць ад знямогі. У Міколы на руцэ абвіс Яначка.Крапіва.// Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку). Падкладка паліто абвісла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
frown
[fraʊn]1.
n.
1) нахму́ранасьць f. (на тва́ры чалаве́ка); пану́ры по́зірк
2) насу́пленасьць f.
2.
v.i.
1) хму́рыцца, быць незадаво́леным або́ зло́сным, насу́плівацца
2) глядзе́ць пану́ра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Абл. Успамянуць, успомніць. Сумна стала старой на сваю адзіноту. Падумаеш, багатыя, а і спамянуць ніхто не спамяне па смерці.Брыль.— Шкада, — панура вымавіў Купрыянаў, а потым, памаўчаўшы і бліснуўшы вачыма, прагаварыў: — Ну што ж, будзем спадзявацца, што нас ніхто не спамяне благім словам.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладасту́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Да якога цяжка дабрацца, даступіцца. Асабліва панура выглядалі запушчаныя, маладаступныя нізіны-лужкі, заваленыя галлём і сатлеўшымі верхавінамі ссечаных старых дрэў.Колас.
2. Якім не ўсе маюць магчымасць карыстацца (з-за высокіх цэн, адсутнасці дазволу і пад.). Медыцынская дапамога [у дарэвалюцыйнай Беларусі] была платнай і таму маладаступнай працоўным.«Весці».// Не ўсім зразумелы. Маладаступная кніга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лістапа́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1.‑а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года. Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў змёрзлы і сцёрты ветрам на муку снег.Чорны.
2.‑у. Ападанне лісця восенню (у цёплых краінах — перад наступленнем засухі); час гэтага ападання. Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́сіць, звешу, звесіш, звесіць; зак., каго-што.
Апусціць адным канцом; даць павіснуць. [Антон] сеў на печ, звесіў ногі і курыў.Чорны.// Схіліць уніз; апусціць. [Талаш] спыніўся над трупам свайго вернага таварыша і панура звесіў над ім пасівелую галаву.Колас.Дуб галлё пабялелае звесіў.Лявонны.
•••
Звесіць галаву — тое, што і павесіць галаву (гл. павесіць).
Звесіць нос — тое, што і павесіць нос (гл. павесіць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)