Барлёчы ’грубыя жаночыя чаравікі’ (Касп.), барля́чы (Шат.), ба́рлеч ’чаравік’. Укр. дыял. берля́чі ’зімовыя чаравікі’, польск. berlacze ’зімовыя боты, пантофлі’. Першакрыніца — ням. Bärenlatschen (да Bär ’мядзведзь’, Latsche ’пантофля’, гл. Брукнер, 21). Бел. і ўкр. формы, магчыма, праз польск. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pantofel

pantof|el

м. туфель;

ranne ~le — пантофлі;

być pod ~lem — быць пад пятой

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Та́пкіпантофлі, лёгкія туфлі без абцасаў’, адз. л. та́пка (ТСБМ; карэліц., Дзіц. фальклор), адз. л. та́пак: пакласці ў тапак, насіць у тапку (мазыр., Нар. медыцына). Укр. та́почки, рус. та́пки. З рус. та́пкі ’тс’, параўн. тапачкі, тапці, гл. Параўн. таксама серб.-харв. то̀пук ’сялянскі абутак, пасталы’ (< тур. topyk ’пята’, Скок, 3, 483).

Тапкі́ ’гразкі, багністы’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. то́пкі1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shoe1 [ʃu:] n.

1. чараві́к, панто́фля;

strong shoes мо́цныя чараві́кі;

walking shoes панто́флі на ко́жны дзень/штодзе́нь

2. падко́ва

be in smb.’s shoes ≅ быць у чужо́й ску́ры;

put oneself in smb.’s shoes паста́віць сябе́ на чыё-н. ме́сца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вы́ступкі ’старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (Бір. Дзярж.); ’лёгкі жаночы абутак’ (Сцяшк.); ’апоркі, старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (З нар. сл.), вы́ступці ’туфлі’ (Бес.). Рус. вы́ступки, вы́ступцы ’старыя боты з адрэзанымі халявамі, вялікія і нязграбныя боты для хадзьбы па гною; від жаночых чаравікаў на абцасах; пантофлі’, укр. ви́ступці ’туфлі’. Ад іменнай або дзеяслоўнай асновы выступ‑ (гл. ступаць) з суф. ‑к‑ (Вахрас, Наим. об., 76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́бці, кабцікі ’від абутку’ (Караткевіч, КТС). Форма з азванчэннем ад польск. kapcie ’від прымітыўнага абутку са скуры або тканіны; стары стаптаны абутак, пантофлі’. Слова вядома ў чэш. гаворках і ў славац. мове (запазычана з польск.?). Укр. і рус. паўдн.-зах. (укр.?) капці, капцы. Слова з няпэўнай этымалогіяй; мяркуюць аб магчымым запазычанні з венг. карса ’ануча’, а польск. форма пад уплывам łapcie. Слаўскі (2, 52) прымае гэту версію як найбольш верагодную. Аб іншых прапановах гл. Слаўскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)