фактары працоўнага працэсу і вытворчай сферы, якія аказваюць прамое або ўскоснае неспрыяльнае ўздзеянне на стан здароўя і працаздольнасць чалавека. Могуць выклікаць прафесійныя хваробы. Да П.ш. належаць хім. (таксічныя рэчывы і інш.), фіз. (шум, вібрацыя, ультрагук, іанізаваныя, лазерныя і інш. выпрамяненні, электрамагнітныя палі і інш.), біял. (узбуджальнікі інфекц. захворванняў, гармоны, антыбіётыкі і інш.) фактары; вымушанае нязручнае становішча цела ў час працы, нерв.-псіхічнае, зрокавае, слыхавое напружанне і інш. Падзяляюць на 2 групы: небяспечныя фактары, якія выклікаюць вострае парушэнне здароўя і гібель арганізма і шкодныя фактары, якія аказваюць адмоўны ўплыў на працаздольнасць або выклікаюць прафес. хваробы. Пры ўдасканаленні ўмоў працы П.ш. могуць памяншацца або ліквідавацца. З мэтай прафілактыкі П.ш. праводзяцца перыяд.мед. агляды працуючых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ту́хнуць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; тух, ту́хла; незак.
1. Пераставаць гарэць, свяціць; гаснуць.
Агонь тухне.
Свечка тухне.
2.перан. Слабець, памяншацца.
Надзея тухне.
|| зак.пату́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; пату́х, -хла, ату́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; ату́х, -хла істу́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; стух, -хла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wane2[weɪn]v.
1. слабе́ць; памянша́цца; цьмець, цьмяне́ць;
His strength is waning. Яго сілы згасаюць.
2. убыва́ць (пра Месяц)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
лягчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе, незак.
1.Памяншацца ў вазе, станавіцца больш лёгкім.
2.безас.каму і без дап. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад. Раман зноў пачаў жартаваць. Косцік адчуваў, як з яго сэрца спадае цяжар, як лягчэе ў яго на душы.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́ншаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Рабіцца меншым, памяншацца; спадаць; убываць. Калона меншала, і ўсё бліжэй чуліся стрэлы.Сачанка.Машыніст біў і біў струменем у агонь, і той з кожнай секундай усё меншаў і меншаў.Васілёнак.Лета ішло на спад, дні прыкметна меншалі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verkléinernvt
1. памянша́ць, змянша́ць
2.~, sichпамянша́цца, змянша́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zusámmenschrumpfenvi(s)
1) змо́ршчвацца, скру́чвацца
2) скарача́цца, памянша́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МЫ́ШАЧНАЕ СКАРАЧЭ́ННЕ,
укарачэнне ці напружанне мышцаў у адказ на раздражненне, выкліканае разрадам рухальных нейронаў. Змены даўжыні міяфібрылаў у саркамеры (асн. структурная адзінка міяфібрылаў) адбываюцца шляхам слізгання актынавых нітак уздоўж міязінавых, а самі ніткі пры гэтым не ўкарочваюцца. Кожны саркамер здольны памяншацца на 20% сваёй даўжыні. На М.с. траціцца энергія, якая папаўняецца ў працэсах дыхання і гліколізу. Адрозніваюць М.с. ізаметрычнае (з ростам напружання мышца развівае намаганне без змены сваёй даўжыні) і ізатанічнае (мышца ўкарочваецца і патаўшчаецца, а напружанне яе амаль не мяняецца). Напр., пры перамяшчэнні грузу мышца скарачаецца спачатку ізаметрычна, а потым ізатанічна. Час адзінкавага скарачэння для розных тыпаў мышцаў — 5—200 мілісекунд.
Літ.:
Бэгшоу К. Мышечное сокращение: Пер. с англ.М., 1985;
Основы физиологии человека. Т. 1. СПб., 1994.
А.С.Леанцюк.
Да арт.Мышачнае скарачэнне: саркамер расслабленага (1) і скарочанага (2) мышачнага валакна.