Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
абша́рнік, ‑а, м.
Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык. [Юліян Козіч] пачаў расказваць, які ладны кавалак зямлі адрэзалі яму ад масіваў былога абшарніка Едкі.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агра́рый, ‑я, ж.
Кніжн.
1. Буйны землеўладальнік, памешчык-абшарнік.
2. Член партыі буйных землеўладальнікаў, адной з найбольш рэакцыйных арганізацый у капіталістычных краінах.
[Ад лац. agrarius — зямельны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́сячына ’натураплата, якую штомесяц выдаваў памешчык беззямельным прыгонным сялянам’ (ТСБМ). Яшчэ ст.-рус.мѣсячина (X ст.), серб.-харв.mjesečina ’тс’. Да ме́сяц1 (гл.) > ме́сячны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
феада́л
(с.-лац. feudalis = феадальны)
прадстаўнік пануючага класа пры феадалізме, памешчык-прыгоннік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ю́нкерм.гіст.
1. (памешчыкуПрусіі) Júnker m -s, -, Gróßgrundbesitzer m -s, -;
2.вайск. Júnker m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Магна́т ’буйны феадал, памешчык’, ’багач, буйны капіталіст’ (ТС, Касп.) паходзіць з польск.magnat, якое з с.-лац.magnātēs ’правадыры’, ’тыя, якія народжаны ў высокім саслоўі’ (параўн. Махэк₂, 347; Фасмер, 2, 356).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
магна́т, ‑а, М ‑наце, м.
Буйны феадал, памешчык у некаторых краінах Еўропы (пераважна ў ранейшай Польшчы і Венгрыі). // Багач, буйны капіталіст. Нафтавы магнат. □ Гонка ўзбраенняў прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу.«ЛіМ».
[Ад лац. magnatus — знатны чалавек, вяльможа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБАВЯ́ЗАНЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
прыватнаўласніцкія сяляне ў Рас. імперыі, якіх паводле ўказа 2.4.1842 памешчык меў права вызваляць ад прыгоннай залежнасці, надзяляць зямлёй у часовае карыстанне, «абавязваючы» павіннасцямі ў форме аброку або паншчыны. Указ не вызначаў памераў зямельных надзелаў, абавязкаў сялян і не абмяжоўваў улады памешчыкаў над імі. Таму становішча абавязаных сялян засталося такое, як і ў прыгонных. З 10 млн. прыгонных сялян мужч. полу да 1855 у катэгорыю абавязаных пераведзена 24 тыс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІГРО́ЎСКІ (Антон Антонавіч) (6.2.1906, Мінск — 1937),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1935). Выступаў у Трупе У.Галубка (БДТ-3). Творчай манеры характэрны высокае майстэрства пераўвасаблення, дакладны псіхал. малюнак, тонкі артыстызм. Найб. значныя ролі: памешчык («Пінская мадонна» У.Галубка), Вася Балабан («Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна), Лундышаў («Гадзіншчык і курыца» І.Качаргі), Кадлуб-Дабравольскі («Сяржант Дроб» Э.Самуйлёнка), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага) і інш. Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны ў 1957.