злюбі́цца, злюблюся, злюбішся, злюбіцца; зак.

Разм.

1. Палюбіць адзін аднаго. Смерць іх толькі і разлучыць — Так злюбіліся яны. Колас. [Паўлінка:] Вельмі ўжо татка мой заеўся на цябе з таго часу, як даведаўся, што мы з табой злюбіліся. Купала.

2. Спадабацца, прыйсціся каму‑н. да душы; палюбіцца. Сцерпіцца — злюбіцца. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палюбі́цца, ‑люблюся, ‑любішся, ‑дабіцца; зак.

Разм.

1. Спадабацца каму‑н., прыйсціся да спадобы. [Яўген:] — Мне здаўна палюбіліся атуленыя зелянінай садоў ціхія вёскі Старобіншчыны. Паслядовіч. Зыбін, або, як звычайна яго звалі тады, — Васіль з Тагіла, лясным сябрам палюбіўся. Мележ.

2. Палюбіць адно аднаго. [Іван] дзівіўся, што ў такім воўчым ко[т]лішчы ўрадзілася прыгожая, добрая і ласкавая Гэлька. Потым неўпрыкметку палюбіліся. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozkochać

зак. (kogo w sobie) закахаць, улюбіць; прымусіць палюбіць (пакахаць)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Паста́ць ’узнікнуць, утварыцца’, ’стаць у нейкім парадку’ (ТСБМ), поста́ць ’размясціцца’, ’зрабіцца’ (ТС). Укр. поста́ти, постава́ти ’узнікаць, з’яўляцца’. Серб.-харв. по̀стајати ’станавіцца’, ’узнікаць, стварацца’. Да стаць (гл.). Прэфікс па‑ азначае паніжальную (інхаатыўную) дзею (як і літ. pa‑, параўн. pakvìpti ’запахнуць’, pamìltiпалюбіць’).

Паста́ць2 ’лік, твар на іканастасе’ (Нас.). Праз ц.-слав. ѷпостась ’твар, сутнасць’ (XI ст.) са ст.-грэч. ὑπόστασις ’стойкасць, мужнасць, непахіснасць’ (Фасмер, Этюды, 69; Фасмер, 3, 137) — уласна такімі выглядалі твары святых на іконах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

polubić

polubi|ć

зак. палюбіць;

~łem tego człowieka — я палюбіў гэтага чалавека

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

lieb a мі́лы, дарагі́, любі́мы;

es ist mir ~ мне прые́мна;

~ behlten* любі́ць па-ране́йшаму [як і ране́й], не разлюбі́ць;

~ gewnnen* палюбі́ць, пакаха́ць;

~ hben* любі́ць, каха́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дабрата́, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.

1. толькі адз. Спагадлівасць, чуласць у адносінах да людзей. Хваліць за дабрату, за сардэчнасць. □ [Сярго:] Якой цудоўнай дабраты народ! Калі палюбіць ён каго душой, Аддасць яму і кроў сваю і сэрца. Глебка. // Прыветлівасць, ласкавасць. У рысах твару.. свяцілася заклапочаная дабрата і ветлівасць. Чорны.

2. толькі мн. (дабро́ты, ‑рот). Тое, што служыць задавальненню чалавечых патрэб, дае матэрыяльны дастатак. Мінаюць стагоддзі.., новыя пакаленні ствараюць свае матэрыяльныя даброты, перабудоўваюць паселішчы і гарады. Крывіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozkochać się

зак.

1. w kim закахацца ў каго; палюбіць каго;

2. w czym упадабаць што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

привяза́ться

1. (привязать себя, прикрепиться) прывяза́цца;

2. перен. (почувствовать привязанность) адчу́ць (займе́ць) прыхі́льнасць (сімпа́тыю, лю́басць, любо́ў, замілава́нне, адда́насць); (полюбить) палюбі́ць, упадаба́ць; (привыкнуть) прывы́кнуць;

3. (придраться, пристать) прычапі́цца, прывяза́цца, прыдра́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cotton

[ˈkɑ:tən]

1.

n.

1) баво́ўнік -а m., баво́ўна f.

2) парка́ль -ю m.

2.

adj.

баво́ўнавы (але́й), баваўня́ны (пра́жа, прамысло́васьць)

cotton dress — паркалёвая суке́нка

3.

v.i.

informal пасябрава́ць, палюбі́ць; пагадзі́цца

cotton to an idea — пагадзі́цца зь ідэ́яй

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)