2.узнач.прым. Дадзены не непасрэдна, а праз каго‑, што‑н. іншае. Уплыў Міцкевіча па беларускіх паэтаў другой паловы XIX стагоддзя быў апасродкаваны.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАРЫУ́ПАЛЬСКІ МО́ГІЛЬНІК,
познанеалітычны могільнік 3-га тыс. да н.э. каля г. Марыупаль (Украіна). Даследаваў у 1930 М.Е.Макаранка. Выяўлена калектыўнае пахаванне (больш за 120 касцякоў), якое ўяўляла траншэю даўжынёй 28 м і шырынёй каля 2 м. Нябожчыкаў хавалі ў выцягнутым становішчы, каля паловы іх было засыпана чырвонай вохрай. Знойдзены каменныя прылады працы, упрыгожанні з іклаў дзіка, ракавін, касцей і зубоў жывёлы, каменныя навершы булаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГРЭ́НЬ (ад франц. migraine),
прыступападобны галаўны боль (звычайна адной паловы галавы) з моташнасцю і рвотай. Назіраецца пры парушэнні мазгавога кровазвароту ад рэзкай спазмы сасудаў і застою крыві. Часцей хварэюць жанчыны. Адрозніваюць М. сапраўдную і сімптаматычную. Прыкметы: галаўны боль звычайна ў лобна-скроневай вобласці, бывае пульсуючы, узмацняецца пры яркім святле, шуме, кашлі, халадзеюць канечнасці і інш. Пры М. развіваецца мігрэнозны статус (прыступы паўтараюцца адзін за адным з кароткімі інтэрваламі). Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
náchmittagsadv пасля́ абе́ду, у друго́й пало́ве дня;
ab ~ з друго́й пало́вы дня
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Weekend['vi:kεnd]n - і s, -s штотыднёвы адпачы́нак (ад другой паловы суботы да панядзелка)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
се́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Машына для пасеву насення, а таксама для ўнясення ў глебу мінеральных угнаенняў. Гнездавая веялка. □ Больш паловы плошчы азімых было пасеяна трактарнай сеялкай.Шамякін.Сейбіт спрытна напоўніў сеялку насеннем, і вось ужо агрэгат рушыў наперад.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасадзі́цьсов., в разн. знач. досади́ть;
~дзі́лі гра́дку то́лькі да пало́вы — досади́ли гря́дку то́лько до полови́ны;
д. дрэў у са́дзе — досади́ть дере́вьев в саду́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАСЯЎНА́Я ПЛО́ШЧА,
агранамічны і статыстычны паказчык, які адлюстроўвае фактычныя плошчы пасеваў с.-г. культур за вегетац.перыяд. Колькасна адрозніваецца ад рэальнай плошчы пашы, бо ўлічвае магчымасць яе неаднаразовага выкарыстання за с.-г. сезон (напр., пасеў пасляўкосных культур). Адносіны плошчы, занятай адной культурай, да П.п. ўсіх культур (у працэнтах) — структура П.п. (асн. паказчык спецыялізацыі севазвароту). Аптымальная структура П.п. забяспечвае глебаахову, праца- і энергазберажэнне, ахову навакольнага асяроддзя, высокую рэнтабельнасць вытв-сці. На Беларусі рэальная плошча пашы — 5165,7 тыс.га, П.п. — 5124 тыс.га (1999), збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць каля паловы П.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
halfway
[,hæfˈweɪ]1.
adv.
1) да пало́вы
2) a rope reaching only halfway — вяро́ўка дастае́ то́лькі да пало́вы
3) напало́ву
The morning is halfway over — міну́ла ўжо́ пало́ва ра́ніцы
to go or meet halfway — сыйсьціся на поўдаро́зе, пагадзі́цца на што, ісьці́ на састу́пкі
2.
adj.
1) на поўдаро́зе
2) недастатко́вы, няпо́ўны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АЎТУ́НІЧЫ,
селішча і курганны могільнік канца 10 — пач. 13 ст. каля в. Аўтунічы Гараднянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна. У 1987—92 даследавана каля паловы плошчы селішча (больш за 15 тыс.м²) і ўвесь некропаль (64 насыпы). Асн. кірунак гасп. дзейнасці насельніцтва — здабыванне гліны і падрыхтоўка яе да ганчарнай вытв-сці, выраб і абпальванне посуду, лясны промысел, с.-г. работы. Выяўлены рэшткі 662 наземных і паглыбленых у зямлю пабудоў, у т. л. ганчарныя майстэрні, смалакурні, дзягцярні, шмат ганчарных горнаў, кар’еры для здабычы гліны і месцы захоўвання сыравіны. У большасці курганоў пахавальны абрад — трупапалажэнне ў падкурганных ямах, у 11 — на гарызонце, у 9 — кенатафы; інвентар традыцыйны для ўсх. славян: кераміка, скроневыя кольцы, бранзалеты і інш.