Альшанае (в., Палеская вобл.) 6/262

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Козел (в., Палеская вобл.) 2/150

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бычовны́к ’бераг (канавы, сажалкі і інш.)’ (Клім.). Відавочна, палеская форма (з фанетычным развіццём > ы пасля губных) слова бічаўні́к ’бераг, берагавая паласа’ (Яшкін), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапане́ць, лопонёць ’лапатаць, шалясцець’ (ТС). Укр. лопонути ’шпарка пабегчы, уцячы’ — тыповая палеская мена т > н у экспрэсіўных дзеясловах. Параўн. драг. стугонітэ∼ ∼стукотітэ. Да лопат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэзервуа́р, ‑а, м.

1. Ёмістасць, пасудзіна для вадкасцей і газаў. Па .. [трубах] нафта цякла ў трапы, дзе ад яе аддзяляўся газ, і далей — у велізарныя рэзервуары. Шамякін.

2. перан. Крыніца, зборнік чаго‑н. Палеская нізіна — рэзервуар вільгаці для ўсёй Беларусі. В. Вольскі.

[Фр. réservoir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛУНІНЕ́ЦКІ ШПАЛАПРАПІ́ТНЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў з 1902 на чыг. ст. Лунінец, цяпер Брэсцкай вобл. Належаў Міністэрству шляхоў зносін (Палеская чыгунка). Насычаліся шпалы і брусы для чыгункі. Меў 2 паравыя рухавікі (40 к.с.) і інш. маёмасць. У 1908—10 працавала 135 рабочых.

т. 9, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паво́лі, прысл.

1. Няспешна; марудна. Ісці паволі. Рабіць паволі. □ Паволі цячэ палеская рэчка. Чорны. Мікола гаварыў паволі, узважваючы кожнае слова. Новікаў.

2. Асцярожна, з перасцярогай. Некалькі мужчын паволі апускалі ў студню прынесеныя драбіны. Колас.

3. Паступова, не адразу. Сонца ўзыходзіла ціха, туман разыходзіўся паволі. Чорны. Гул паволі сціхаў. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лату́ха ’вялікая хустка ў клетку’ (XVI ст.), ’палеская світка — верхняя суконная вопратка з бакавымі клінамі’ (брэсц., валынск., Малч.), зневаж. ’паліто з шэрага сукна’ (Тарн.), ’саматканая світка’ (Сіг.), латушка ’старая парваная світка’ (кобр., Шн. 3; Сіг.). Палескае. Да латаць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КРЫНІ́ЧНЫ,

пасёлак у Мазырскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы. За 9 км на ПдУ ад г. Мазыр, 142 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Козенкі. 1260 ж., 403 двары (1998). Палеская с.-г. доследная станцыя, агароднінная ф-ка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 8, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАНЕ́ЛІЯ (Пётр Аляксандравіч) (н. 23.1.1920, г. Махачкала, Дагестан),

бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Вучыўся ў Маск. вучылішчы памяці 1905 г. (1938—39). Працуе ў розных відах выяўл. мастацтва. Яго пейзажы вылучаюцца эмацыянальным успрыманнем прыроды. рамант. прыўзнятасцю: «Плывуць аблокі» (1957), «Дзень» (1965), «Беларуская мелодыя» (1972), «Восеньскія карункі» (1978), «Пачуццё сустрэчы» (1982), «Абуджэнне» (1988), «Дзень, які сыходзіць» (1990), «Палеская ўсмешка» (1996) і інш. Выканаў манум. размалёўкі для палацаў культуры ў Пінску — «Мастацтва акрыляе» (1976) і ў в. Клейнікі (Брэсцкая вобл.) — «Мірная Брэстчына» (1984), для адм. будынка Брэсцкага хім. камбіната — «Палеская песня» (1980). Аўтар памятных медалёў да 20-годдзя абароны Брэсцкай крэпасці (1961), 950-годдзя Брэста (1969) і інш., помніка-бюста дзеяча рэв. руху ў Зах. Беларусі С.Я.Багданчуку (1970) у пас. Мухавец Брэсцкай вобл. Іл. гл. таксама ў арт. Багданчук С.Я.

Г.А.Фатыхава.

П.Данелія. Пачуццё сустрэчы. 1982.

т. 6, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)