Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
непаша́на, ‑ы, ж.
Непачцівыя, няветлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Васіль усё ж пайшоў к Міканору неахвотна: так, абы не пакрыўдзіць маткі і не паказаць непашаны да суседа.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ура́зіць, уражу, уразіш, уразіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць вялікае ўражанне, моцна ўсхваляваць, устрывожыць. Партызанскі гарадок нас уразіў сваім выглядам і нейкай няўлоўнай урачыстасцю.Няхай.Сустрэча з цівуном і аратым так уразіла.. [Кастуся], што ён доўга не мог апамятацца.Якімовіч.
2. Балюча закрануць, пакрыўдзіць каго‑, што‑н. [Лабановіч] стараўся выправіць і адзначыць [памылкі] так, каб не пакрыўдзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца.Колас.Словы гаспадыні так уразілі .. [Віцю], што хлопец разгубіўся. Адразу зрабілася горача.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
upośledzić
зак.
1.пакрыўдзіць;
2. абмінуць, абысці (пры падзеле)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
му́ха, ‑і, ДМ мусе, ж.
Шырокараспаўсюджанае двухкрылае насякомае, якое часта з’яўляецца пераносчыкам узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб.
Шпанская муха — а) невялікі жучок, шкоднік лісцевых дрэў і кустоў; б) пластыр з высушанага і здробненага гэтага жучка; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Быць пад мухаюгл. быць.
З мухамі (у носе) — з норавам.
Мухі дохнуць — пра каго‑н. вельмі сумнага, нуднага або што‑н. вельмі сумнае, нуднае.
Мухі не пакрыўдзіцьгл.пакрыўдзіць.
Рабіць з мухі сланагл. рабіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасваво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Сваволіць некаторы час. Пеця любіў пасваволіць, а часам і пакрыўдзіць каго-небудзь з аднагодкаў.Сіняўскі.Толькі бліснуць маланкі, Віхор Раскалыша Нарачы далі, Выплывае з глыбіняў вугор Пасваволіць на хвалі.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умяша́нне, ‑я, н.
Дзейны ўдзел у чым‑н., актыўнае ўніканне ў што‑н. Чаго маўчыць маці, ясна: не хоча пакрыўдзіць Ліну сваім умяшаннем у іхнія сямейныя справы.Гаўрылкін.// Дзеянні, якія спыняюць што‑н. Хірургічнае ўмяшанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і пакрыўдзіць. [Яначка:] — Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў.Крапіва.— Нічога, пане, жывём памаленьку, — адказаў Марцін Краўчонак, — толькі вось пан скрыўдзіць надумаў...Чарот.// Згвалціць. Скрыўдзіць дзяўчыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)