Sánftmut f - пако́рлівасць, рахма́насць, лаго́днасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

безро́потность пакорлі́васць, -ці ж., пако́рнасць, -ці ж.; цярплі́васць, -ці ж.; маўклі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

resignation [ˌrezɪgˈneɪʃn] n.

1. адмаўле́нне ад паса́ды; адста́ўка;

hand in one’s resignation пада́ць зая́ву аб адста́ўцы

2. пако́рлівасць; пако́ра; пако́рнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кро́тость лаго́днасць, -ці ж., рахма́насць, -ці ж., ці́хасць, -ці ж.; (смиренность) пако́рлівасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ergébung f -

1) адда́насць

2) пако́рлівасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Lángmut f - (доўга)цярплі́васць; лаго́днасць, пако́рлівасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БЁРНЕ (Börne) Людвіг (6.5.1786, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 12.2.1837),

нямецкі пісьменнік, публіцыст. Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі. Д-р філасофіі (1808). У 1818—21 выдаваў час. «Die Wage. Blätter für Bürgerleben, Wissenschaft und Kultur» («Вагі. Часопіс грамадскага жыцця, навукі і мастацтва»); у 1836 наладзіў яго выданне на франц. мове («La balance»). У артыкулах і памфлетах выступаў з крытыкай ням. філістэрства, патрабаваннямі роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, свабоды слова і друку, верацярпімасці. У памфлеце «Манаграфія нямецкага паштовага смаўжа. Матэрыялы да натуральнай гісторыі малюскаў і ракападобных» (1821) высмеяў ляноту і пакорлівасць ням. абывацеля. Вяршыня публіцыстыкі — «Парыжскія пісьмы» (1832—34), у якіх стварыў шырокую панараму жыцця паслярэв. Францыі. Памфлет «Менцэль-французаед» (1837) скіраваны супраць ксенафобіі і шавінізму.

Тв.:

Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. СПб., 1896.

Літ.:

Тронская М.Л. Берне // История немецкой литературы. М., 1966. Т. 3.

Г.​В.​Сініла.

т. 3, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Submissión f -, -en паша́на, пако́рлівасць, падпара́дкаванасць, падпара́дкаванне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Góttergebenheit f - набо́жнасць, пако́рлівасць (Божай волі), пако́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Záhmheit f -

1) прыру́чанасць

2) пако́рлівасць, рахма́насць, лаго́днасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)