Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канарэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэшты; Рмн. ‑рэек; ж.
Пеўчая птушка з ярка-жоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая. У хаце віселі клеткі з канарэйкамі, чыжыкамі, вавёркамі.Бядуля.
[Ад геагр. назвы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аганёк, ‑нька, м.
Пакаёвая травяністая расліна, якая найчасцей цвіце ярка-чырвонымі кветкамі. Гэта прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была [Сашына кватэра].Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Камі́н ’пакаёвая печ з адкрытай топкай пры падлозе’ (ТСБМ). Відавочна, з рус.ками́н — новага запазычання (з пач. XVIII ст.) з ням.Kamin < італ.camino ’комін’ < н.-грэч.κάμινος ’печ, комін’ (Слаўскі, 2, 385).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вазо́н, ‑а, м.
1. Дэкаратыўная пакаёвая расліна. На падаконніках стаялі вазоны: кактус, альяс і дрэўца лімона.Гурскі.Лёгкі ветрык ледзь прыкметна гойдаў фіранку, варушыў, быццам шукаў нечага, лісце вазонаў.Васілевіч.
2. Гаршчок для вырошчвання такіх раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСМАПАЛІ́ТЫў біялогіі,
віды (або інш. таксоны) раслін і жывёл, якія трапляюцца амаль па ўсёй Зямлі. К. — арганізмы з вял. адаптыўнымі здольнасцямі, шырокай экалагічнай пластычнасцю. На ўзроўні віду К. нямнога. З раслін — водныя і балотныя, напр., рагоз, раска, урэчнік, або пустазелле — драсён птушыны, мятліца аднагадовая, стрэлкі, трыпутнік вялікі і інш.; з жывёл — гар. верабей, шэры пацук, пакаёвая муха і інш. Часцей К. — таксоны больш высокага рангу. З раслін — злакі і складанакветныя, з жывёл — калаўроткі, прэснаводныя ракападобныя, ціхаходкі і інш.Гл. таксама Эндэмікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Рмн. ‑бак; ж.
Невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву. Дзе-нідзе курыўся дым: паліліся грубкі, каб сагрэцца людзям у калядны марозны вечар.Каваль.Маша адышла, прытулілася плячамі да гарачай грубкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАБРАНЕМО́ЗЫ (Habronemoses),
гельмінтозная хвароба непарнакапытных. Пашырана ўсюды, асабліва ў паўд. шыротах. На Беларусі адзначаецца ў коней. Узбуджальнікі — дробныя (даўж. 10—25 мм) нематоды Habronema muscae і Habronema microstoma, якія развіваюцца з удзелам прамежкавых гаспадароў (муха пакаёвая, жыгалка асенняя і інш.).
Дарослыя чэрві паразітуюць у страўніку, пашкоджваюць яго слізістую абалонку і залозы; лічынкі — у скуры і лёгкіх. Шлях заражэння — аліментарны. У страўніку інвазійныя лічынкі праз 44—46 сутак ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў. Пры інтэнсіўнай інвазіі назіраецца хранічнае запаленне страўніка і тонкага кішэчніка, прагрэсіруючае схудненне, перыяд. прыступы колік. Габранемоз скуры суправаджаецца ўтварэннем язваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гру́бка
(польск. grubka, ад с.-в.-ням. gruobe)
невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
камі́н, ‑а, м.
1.Пакаёвая печ малой цеплаёмкасці з адкрытай шырокай топкай пры падлозе. Граф узяў жалезны кіёчак і біў вуг[о]лле ў каміне.Гарэцкі.У замку ціш, і языкаты агонь коміна ліжа дровы.Вялюгін.
2. Электрычны або газавы прыбор для абагрэву пакоя.
[Ад грэч. kaminos — печ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)