пакаме́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пакамячыць (у 1, 3 знач.).

2. у знач. прым. Няроўны, нягладкі ад працяглага або неакуратнага нашэння, ужывання і пад. Стась устае, абцягвае на сабе мокрае, пакамечанае адзенне, папраўляе торбачку. Сачанка. Андрэй бачыў, як нялёгка Ладымеру расстацца з гэтымі пакамечанымі рублямі, якія немаведама колькі ляжалі ў кашальку. Чарнышэвіч. // перан. Са слядамі стомленасці (пра твар, выгляд і пад.). Быў хлопец, здавалася, яшчэ зусім малады, а гэта — мужчына.. толькі ўвесь пакамечаны нейкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wrinkle

[ˈrɪŋkəl]

1.

n.

1) змо́ршчына, маршчы́на f.

2) маршчы́на, скла́дка f. (на во́пратцы)

2.

v.t.

1) мо́ршчыць

He wrinkled his forehead — Ён змо́ршчыў лоб

2) пакамя́чыць

3.

v.i.

1) мо́ршчыцца, мя́цца

This material wrinkles — Гэ́тая ткані́на мне́цца

2) маршчы́ніцца (пра ску́ру)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

помя́ть сов.

1. памя́ць; (покомкать) пакамячы́ць;

2. (подавить) паці́снуць, падушы́ць, (много, долго, неоднократно) пападу́шваць, пападушы́ць; (размять) паце́рці, патаўчы́;

3. (помесить) памясі́ць, (долго, неоднократно) папаме́шваць, папамясі́ць;

4. (потоптать) патапта́ць;

5. (лён, пеньку) паце́рці;

6. перен., прост. пабі́ць, (много, неоднократно) папабіва́ць, папабі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перемя́ть сов.

1. (сильно измять, измять всё или многое — одежду, бумагу) перамя́ць, памя́ць; перакамячы́ць, пакамячы́ць;

2. (ягоды) пераці́снуць, паці́скаць, перадушы́ць, падушы́ць; (размять) пераце́рці, паце́рці, ператаўчы́, патаўчы́;

3. (перемесить) перамясі́ць, памясі́ць;

4. (траву) стапта́ць, ператапта́ць, патапта́ць, вы́таптаць, павыто́птваць;

5. (лён, пеньку) пераце́рці, перамя́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)