goody1 [ˈgʊdi] n. infml
1. звыч. pl. goodies ласу́нкі, прысма́кі;
They brought lots of goodies for the picnic. Яны прынеслі на пікнік шмат прысмакаў.
2. што-н. прые́мнае або́ жада́нае
3. пазіты́ўны персана́ж (у кніжцы або фільме)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
салярыза́цыя
(фр. solarisation, ад лац. solaris = сонечны)
1) абпраменьванне сонцам з лячэбнымі мэтамі;
2) ператварэнне негатыўнага адбітка ў пазітыўны пры вялікай ператрымцы ў час здымкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
негаты́ўны
(лац. negativus = адмоўны)
1) які адносіцца да негатыва (напр. н-ая плёнка);
2) адмоўны (напр. ная ацэнка); проціл. пазітыўны 2.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АГІ́ДНАЕ,
катэгорыя эстэтыкі, праз якую вызначаюць негатыўную эстэт. каштоўнасць прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Агіднае — антыпод прыгожаму, але цесна звязана з ім і інш. эстэт. катэгорыямі (узнёслым, камічным, трагічным), таму што ў негатыўнай і скрытай форме сцвярджае пазітыўны эстэт. ідэал. Агіднае ўвасабляе частку агульнай карціны развіцця чалавека (дабро і зло, прыгожае і агіднае), што было выкарыстана ў тэорыі эстэтыкі і практыцы мастацтва Адраджэння і Асветніцтва. У сучасным мастацтве таксама прасочваецца тэндэнцыя ўвасаблення агіднага ў спалучэнні з вонкавым аздабленнем — як спроба пашырыць разнастайнасць мастацтва (дэкадэнцтва) або як новы імпульс павышэння цікавасці да мастацтва (фільмы «жахаў»).
В.А.Салееў.
т. 1, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)