Частка групы, падраздзяленне групы. Баявыя падгрупы. Заходняя падгрупа гаворак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсістэ́ма, ‑ы, ж.
Падраздзяленне, частка якой‑н. сістэмы, якая характарызуецца адноснай цэласнасцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
батальён, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вайсковае падраздзяленне, у склад якога ўваходзіць некалькі рот.
Бессмяротны б.
Санітарны б.
|| прым.батальённы, -ая, -ае.
Б. камандзір.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дывізіён, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Воінскае падраздзяленне ў артылерыйскіх, ракетных часцях.
2. Злучэнне ваенных караблёў аднаго класа.
Д. мінаносцаў.
|| прым.дывізіённы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адстраля́цца, -я́юся, -я́емся, -я́ецца; зак.
1.ад каго-чаго. Адбіцца стральбой.
А. ад ваўкоў.
2. Скончыць стральбу (разм.).
Падраздзяленне адстралялася.
|| незак.адстрэ́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЭСКАДРО́Н (франц. escadron),
1) асноўнае тактычнае падраздзяленне ў рэгулярнай кавалерыі шэрагу дзяржаў да сярэдзіны 20 ст. Складаўся з 2—4 кав. узводаў. У сярэдзіне 16 ст. Э. наз. квадратная калона конніцы з 15—20 шарэнгаў (да 400 вершнікаў), пастроеная для бою. У войску ВКЛ Э. адпавядала кав.падраздзяленнешвадрон, якое складалася з двух харугваў. У арміі Рас. імперыі Э. з’явіліся ў пач. 18 ст.; у СССР існавалі з 1918 да 1950-х г. 2) Танк. і развед.падраздзяленне ў арміях некат. краін (Вялікабрытанія, Францыя).
3) Падраздзяленні жандармерыі ў шэрагу дзяржаў (Францыя, Марока, Камерун і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Unterglíederungfпадраздзяленне, субкласіфіка́цыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЭСКАДРЫ́ЛЛЯ (франц. escadrille),
1) асноўнае тактычнае і агнявое падраздзяленнеавіяц. і верталётных часцей ВПС і інш. відаў узбр. сіл. Складаецца з некалькіх звёнаў (атрадаў), на ўзбраенні якіх, як правіла, аднатыпныя самалёты або верталёты (ад 10 да 24 і больш адзінак).
2) Ракетнае (зенітна-ракетнае) падраздзяленне ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў (ЗША, Італія, ФРГ).