Та́йстра ’клунак, хатуль, мяшочак’ (Нас., Гарэц.), ’кайстра, торбачка’ (Бяльк.), ’кайстра, торба, сакваяж, дарожны мяшок’, ’кашэль’, ’паднос’, ’сподак’ (Ласт.), та́йстрачка ’торбачка’ (Некр. і Байк.), ст.-бел.тайстра, стайстра ’кайстра; торба’ (1556 г., Булыка, Запазыч., 316; Ст.-бел. лексікон). Укр.та́йстра, дыял.стра́йста ’торба, з якой кормяць коней’, рус.смал.та́йстра ’вялікі мяшок’, тра́йста ’кашэль’, старое польск.tajstra ’мяшок для прадуктаў (паляўнічы, салдацкі)’. Запазычанне з польск. (ст.-польск.) tajstra (Булыка, там жа), якое Брукнер (564) адносіў да чэш.tanistra ’(вайскавы) ранец’ з далейшымі нямецкімі і лацінскімі роднаснымі паралелямі; падрабязней гл. Фасмер, 4, 12; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388, а таксама ка́йстра. Больш верагодны шлях, паводле Враб’е (Зб. Расэці, 994–995), праз украінскую з рум.tráistă ’торба, мяшок, сумка’. Карпацкі балканізм, параўн. алб.tráistë ’тс’, якое, у сваю чаргу, з візант.-грэч.τάγιστρον ’мяшок для фуражу’ (ЕСУМ, 5, 504).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вопыт, практычныя веды ў якой‑н. галіне. Гэта быў стары спрактыкаваны паравознік, адзін з тых, пра каго кажуць: «Ну, гэты сабаку з’еў у сваёй справе!»Васілёнак.[Кляпнёў:] — Прашу! — і рухам спрактыкаванага падавальшчыка кінуў паднос на столік, паставіў пляшку.Шамякін.На чале груп стаялі спрактыкаваныя ў ваенных справах людзі.Колас.// Бывалы, умудроны жыццём. Драпеза быў ужо спакойны, і ў апошніх словах чуліся нават павучальныя ноткі чалавека бывалага і спрактыкаванага.Паслядовіч.Але спрактыкаваныя бацькі, як ні шкода было дзяцей, не згадзіліся ляцець наўздагон за імі.Пальчэўскі.// Пра рукі, вочы і пад. чалавека, які мае вялікі працоўны або жыццёвы вопыт. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнкі і пачала забаўляць.Даніленка.Скрыгануўшы каўшом аб нешта цвёрдае, Грыша спрактыкаваным вокам вызначыў, што гэта стары падмурак.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Plátte
f -, -n
1) падно́с, спо́дак; блю́да, тале́рка
kálte ~ — хало́дная заку́ска
2) пласці́нка
3) тэх. пліта́; пласці́на; ліст
4) разм. лы́сіна
5) геагр. плато́
6) камп. дыск
die ~ formatíeren — размяча́ць дыск
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Brett
n -(e)s, -er
1) до́шка
2) падно́с
3) палі́ца
4) plтэатр. падмо́сткі
◊ bei j-m éinen Stein im ~ háben — быць у каго́-н. на до́брым раху́нку
das ~ bóhren, wo es am dünnsten ist — ≅ ісці́ па лі́ніі найме́ншага супраціўле́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)