Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Падшыва́нец, падшыва́лец ’хлапчук (звычайна падлетак)’ (ТСБМ, Інстр. III), падшыва́нец ’гарэза’ (Касп.), ’той, хто выдае сябе за каго-н. іншага’ (Др.-Падб.), падшы́ты ветрам ’легкадумны’ (Сл. ПЗБ). Укр.підшива́йло ’падліза’, рус.подшива́ла ’дасціпнік, жартаўнік’, подшива́ть языком ’кпіць, жартаваць’. Да падшыць < шыць; семантыка відавочныя з фразеалагізма падшыты ветрам. Дэфініцыя Друцкага-Падбярэскага — семантычнае запазычанне з польск.podszywający się ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёстачкі, ле́стачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні, кампліменты’, ’падлізванне’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бес., Яруш., КЭС, лаг.; калінк., З нар. сл.), ле́стачка ’падліза’, ’пястун’ (Нас.) разам з дзеясловам ле́сціцца ’лашчыцца, лёсткамі здабываць прыхільнасць’ (Нас.) узыходзяць да прасл.lьstь ’ліслівасць’ (ст.-слав.льсть, ст.-рус.льсть, лесть, ст.-бел.лесть — з XIV ст.), якое запазычана з прагерм.listi‑. Параўн. гоц.lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’, ст.-в.-ням.list ’мастацтва, мудрасць’ (Фасмер, 2, 487; Махэк₂, 327; Слаўскі, 4, 177; Бязлай, 2, 135; Мартынаў, Лекс. взаим., 48–50).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.чаго. Наліць па каплі нейкую колькасць чаго‑н. Вольга Усцінаўна дрыготкімі рукамі накапала лекаў.Шамякін.
2.перан.Разм. Нагаварыць на каго‑н., данесці аб чым‑н. [Зіна:] — Брыгадзір накапаў. Падліза. У чалавека жонка хворая, спазніўся, ну я і не адзначыла ў табелі.Шыцік.
накапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што і чаго.
1. Капаючы, нарабіць паглыбленняў. Накапаць ям. Накапаць канаў. □ Уздоўж.. [тракту].. калгаснікі накапалі траншэяў, акопаў, і наша камандаванне сцягвала туды войскі.Чыгрынаў.// Капаючы, зрабіць што‑н. У цемры ночы невыразна чарнеў высокім хрыбтом ладны бруствер, які накапаў гэты баец.Быкаў.
2. Капаючы, здабыць нейкую колькасць чаго‑н. Накапаць мех бульбы. Накапаць пяску. □ [Лабановіч:] — Пойдзем у лес, накапаем дрэўцаў і пасадзім іх у ямкі, што вы сёння прыгатавалі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)