podzielić

зак. раздзяліць, падзяліць, размеркаваць;

podzielić losy całego narodu — падзяліць лёс усяго народа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адграфі́ць, ‑флю, ‑фіш, ‑фіць; ‑фім, ‑фіце; зак., што.

Адлінеіць, падзяліць на графы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наслаі́ць, -лаю́, -ло́іш, -ло́іць; -лаі́ў, -лаі́ла; -лаі́; -ло́ены; зак., чаго.

1. Накласці слаямі.

Н. цеста.

2. Падзяліць на слаі нейкую колькасць чаго-н.

|| незак. насло́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. насло́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падзяліць (у 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЯЛЕ́ННЕ,

арыфметычнае дзеянне, адваротнае множанню. Падзяліць лік a (дзеліва) на b (дзельнік адрозны ад нуля) — значыць знайсці такі лік x (дзель), што здабытак bx = a (або xb = a). Для абазначэння Дз. выкарыстоўваюць знакі двукроп’я (a:b), гарыз. (ab) або нахільнай (a/b) рысы.

Для рацыянальных лікаў (цэлых, дробных і нуля) Дз. адназначнае і заўсёды магчымае (акрамя Дз. на нуль, што немагчыма). У межах цэлых лікаў — адназначнае, але не заўсёды магчымае, напр., 6 дзеліцца на 2 і 3, але не дзеліцца на 5. Абагульненнем звычайнага Дз. з’яўляецца Дз. з астачай. Падзяліць цэлыя неадмоўныя лікі a на b — знайсці такія цэлыя неадмоўныя лікі x і y, якія задавальнялі б патрабаванні a = bx + y, y < b, дзе x — няпоўная дзель (пры y ≠ 0) ці дзель (пры y = 0); y — астача. Гл. таксама Падзельнасць.

т. 6, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Размеркава́ць ’раздзяліць, падзяліць’ (ТСБМ, Др.-Падб.), ’вызначыць паслядоўнасць’, ’падлічыць, вырашыць’ (ТСБМ). Ад меркава́ць (гл.). Развіццё семантыкі ішло ад ’працэс разумовай дзейнасці’ > ’вынік гэтай дзейнасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напала́м, прысл.

1. На дзве роўныя часткі, надвае.

Падзяліць маёмасць н.

2. У роўнай долі з кім-н.

Наймаць кватэру н. з сяброўкай.

3. Напалавіну, у сумесі з чым-н.

Ялавічына н. са свінінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нерасклада́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які нельга раскласці, падзяліць на састаўныя часткі; адзіны, непадзельны. Нераскладальнае словазлучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парцэлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што.

Падзяліць (дзяліць) на малыя ўчасткі, парцэлы. Парцэляваць зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзе́л, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. падзяліць (у 1, 2 знач.) і падзяліцца (у 1, 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)