падземная распрацоўка радовішчаў вугалю, пры якой працэсы яго адбойкі ў забоях, транспартавання і пад’ёму на паверхню робяцца энергіяй вадзянога патоку (сродкамі гідрамеханізацыі). Вада (пераважна падземная, з шахтавага водаадліву) падаецца ў забой па трубаправодах помпамі.
Вугаль адбіваецца ад масіву з дапамогай гідраманітораў або механагідраўлічных машын, змываецца вадой і транспартуецца па нахіленых жалабах (самацёкам) або па трубах (пад ціскам) да цэнтр. камеры гідрапад’ёму, адкуль гідрасумесь падымаецца на паверхню вуглясосамі ці эрліфтамі і падаецца на абагачальную ф-ку для абагачэння (гл.Абагачэнне карысных выкапняў), абязводжвання і сушкі вугалю. Выкарыстаную ваду ачышчаюць у адстойніках і зноў падаюць у гідрашахту (па замкнёным цыкле). Горнае мацаванне, схема вымання і праветрыванне забояў у гідрашахце такія ж, як у звычайнай «сухой» шахце. Гідраўлічная здабыча практычна выключае пылаўтварэнне, павышае прадукцыйнасць працы, аднак дае большыя сіраты і здрабненне вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квершла́г, ‑а, м.
Гарызантальная або нахільная падземная горная распрацоўка, якая ідзе па пустых пародах пад вуглом да месца залягання карысных выкапняў і не мае непасрэднага выхаду на паверхню.
[Ням. Querschlag.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рудаспу́ск, ‑у, м.
Спец. Нахіленая падземная горная вырабатка, якая не мае непасрэднага выхаду на зямную паверхню і служыць для спуску карысных выканняў, парожняй пароды і інш. грузаў самаплывам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЭ́МСБЕРГ (ням. Bremsberg),
1) падземная нахіленая горная выпрацоўка, якая не мае выхаду на паверхню і прызначана для спуску грузаў з гарызонту, які ляжыць вышэй, на той, што ляжыць ніжэй, пры дапамозе мех. прыстасаванняў (найчасцей канвеерных установак).
2) Прыстасаванне (пераважна шкіў з канатам і 2 ваганеткамі) для спуску грузаў па нахіленай плоскасці пры лясных, буд. і інш. работах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
орт, ‑а, М орце, м.
1. У горнай справе — і гарызантальная падземная горная выпрацоўка, якая не мае непасрэднага выхаду на паверхню.
2. У матэматыцы — вектар, даўжыня якога роўная адзінцы.
[Ням. Ort — месца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Метрапалітэн ’гарадская падземная электрычная чыгунка’ (ТСБМ). З рус.метрополитен ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое з франц.métropolitain ’які існуе (ёсць) у сталіцы’ (Фасмер, 2, 611) < лац.metropolitanus < лац.-грэч.mētropolis ’сталіца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕАДЭЗІ́ЧНЫЯ ЗНА́КІ,
наземныя і падземныя канструкцыі, якімі пазначаюць і замацоўваюць на мясцовасці геадэзічныя пункты. Наземная частка геадэзічных знакаў на пунктах трыянгуляцыі і паліганаметрыі забяспечвае ўзаемную бачнасць паміж імі і служыць штатывам для ўстаноўкі геад. інструментаў і прадметаў візіравання, мае розную вышыню і канструкцыю (драўляныя слупы, піраміды, туры ў гарах і інш.). Падземнаяч. геадэзічных знакаў — бетонныя маналіты з замацаванымі ў іх метал. маркамі — цэнтрамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
штрэк
(ням. Strecke)
гарызантальная падземная горная вырабатка ўздоўж пласта карыснага выкапня.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КА́БЕЛЬНАЯ ЛІ́НІЯ СУ́ВЯЗІ,
сукупнасць тэхн. сродкаў і фіз. асяроддзя для перадачы інфармацыі ад крыніцы да прыёмніка па кабелі сувязі; састаўная ч.канала сувязі. Бывае эл. і аптычная (гл.Валаконна-аптычная сувязь); паветр. (падвесная), падземная, падводная і палявая (нестацыянарная, прызначаная для аператыўнай сувязі); міжгародняя і мясцовая; складаецца з кабеляў, кабельных збудаванняў (тунэляў, калодзежаў, апор і інш.) і ўзмацняльных пунктаў (у аналагавых сістэмах перадачы інфармацыі) ці рэгенератаў (у лічбавых сістэмах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗІФІКА́ЦЫЯ ПА́ЛІВА,
ператварэнне арган. часткі цвёрдага або вадкага паліва ў гаручыя газы шляхам няпоўнага акіслення пры высокай т-ры паветрам (кіслародам, вадзяной парай, іх сумесямі). Пашырылася ў 19 ст. з-за пераваг газавага паліва над цвёрдым і вадкім. Газіфікуюць бурыя і каменныя вуглі, драўніну, торф, гаручыя сланцы, кокс, мазут і інш. Газіфікацыя паліва вядзецца ў газагенератарах, таму атрыманыя газы наз. генератарнымі.
У залежнасці ад саставу газаў, якія падаюцца ў газагенератар, атрыманыя газы наз. паветранымі (пры газіфікацыі паветрам), парапаветранымі, паракіслароднымі і г.д. Састаў дуцця падбіраецца так, каб цяпла, што выдзяляецца ў экзатэрмічных рэакцыях, хапіла на ўвесь працэс. Пры газіфікацыі цвёрдага паліва кіслародам або вадзяной парай акісляецца непасрэдна вуглярод, пры газіфікацыі вадкага паліва пад уздзеяннем высокай т-ры вуглевадароды расшчапляюцца да нізкамалекулярных злучэнняў або элементарных рэчываў, якія акісляюцца. Пашырана таксама падземная газіфікацыя паліва — ператварэнне выкапнёвага паліва пад зямлёй, на месцы залягання, у гаручы газ, які выводзіцца на паверхню праз свідравіны (гл.Падземная газіфікацыя вугалю). Газы, атрыманыя газіфікацыяй паліва, выкарыстоўваюцца як паліва і як сыравіна для вытв-сці вадароду, аміяку, метанолу, штучнага вадкага паліва і інш. Газіфікацыя паліва ўжываецца пераважна ў раёнах, бедных гаручымі прыроднымі газамі і аддаленых ад магістральных газаправодаў.