ЯСА́К (цюрк.),
1) у Рускай дзяржаве 16—18 ст. падатак, які збіралі на карысць казны з нярускіх народаў Паволжа і Сібіры. Вядомы з часоў мангола-тат. няволі як дзесяцінная даніна з падуладных народаў; быў сведчаннем падданства. Важная крыніца даходаў у бюджэце Расіі. Я. бралі футрам (іншы раз жывёлай), з канца 17 ст. — грашыма.
2) У кунгурскіх татар і башкіраў Я. быў пазямельным паборам, у некат. народаў Сібіры — пагалоўным. Вандроўныя народы абкладваліся Я. да 1917.
т. 18, кн. 1, с. 307
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
натуралізава́ць
(фр. naturaliser, ад лац. naturalis = прыродны)
даваць правы грамадзянства або падданства чужаземцу (проціл. дэнатуралізаваць).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАСІ́МАЎСКАЕ ЦА́РСТВА,
удзельнае княства ў Расіі ў 15—17 ст. Створана каля 1450—56 вял. князем маскоўскім Васілём II Цёмным для тат. ханаў, што перайшлі ў маскоўскае падданства. Займала тэрыторыю ўздоўж р. Ака (цяпер паўн.-ўсх. ч. Разанскай вобл.), населеную мешчарой, мардвой і часткова татарамі. Цэнтр — г. Гарадзец-Мяшчэрскі, перайменаваны ў гонар першага ўладальніка — казанскага царэвіча Касім-Хана — у Касімаў (адсюль назва). «Цары» і «царэвічы» прызначаліся маскоўскім урадам. Страціла ваен.-паліт. значэнне пасля далучэння да Расіі Казанскага ханства (1552) і стала фактычна кіравацца маскоўскімі ваяводамі. Скасавана ў 1681.
т. 8, с. 141
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РФА-ПАСА́ДНІЦА (Марфа Барэцкая; 7—?),
наўгародская баярыня, удава пасадніка І.А.Барэцкага. Вызначалася розумам, энергіяй і красамоўствам. У 1470-я г. разам з сынамі ўзначальвала варожую маскоўскаму вял. кн. Івану III групоўку баяр — прыхільнікаў пераходу Наўгародскай феадальнай рэспублікі ў падданства ВКЛ (гл. Барэцкія). У 1477 М.П. і яе прыхільнікі сарвалі ратыфікацыю вечам дагавора аб прызнанні Івана III неабмежаваным уладаром Ноўгарада. У студз. 1478 Ноўгарад капітуляваў перад войскам Івана III, які выслаў М.П. ў Маскву, потым у Ніжні Ноўгарад, дзе яна пад імем Мар’і пастрыжана ў манашкі.
т. 10, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКІ ДАГАВО́Р 1881,
расійска-кітайскі дагавор аб зах. участку рас.-кіт. граніцы. Падпісаны 12 лют. ў Пецярбургу. Паводле П.д. да Рас. імперыі адыходзіла зах. ч. Ілійскага краю, акупіраванага рас. войскамі ў 1871, усх. ч. з г. Кульджа вярталася Кітаю, жыхары краю мелі права выбраць рас. або кіт. падданства з далейшым перасяленнем на кіт. або рас. тэрыторыю. Кітай абавязваўся выплаціць Расіі 9 млн. руб. як кампенсацыю за ваен. выдаткі па акупацыі краю. Расія атрымала права адкрыць дадатковыя консульствы на тэр. Кітая, а рас. гандляры — права набываць у Кітаі нерухомасць.
т. 12, с. 341
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРТАРЫ́ЙСКІ Адам Казімір (1.12.1734, г. Гданьск, Польшча — 19.3.1823),
дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Фельдмаршал аўстр. арміі (1808). З роду князёў Чартарыйскіх. Выбіраўся паслом на соймы 1756, 1758, 1760, 1762. З 1758 генеральны староста падольскі. У 1764 выбраны маршалкам канвакацыйнага сойма і фаміліяй Чартарыйскіх вылучаны кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, але пад націскам Кацярыны II адмовіўся ад яго на карысць свайго стрыечнага брата С.А.Панятоўскага. Ініцыятар (разам з фаміліяй) правядзення карэнных рэформ дзярж. ладу Рэчы Паспалітай. У 1766 яму даручана рэфармаванне войска ВКЛ. У 1767 далучыўся да Радамскай канфедэрацыі і ўзначаліў магнацкую апазіцыю каралю. У выніку канфлікту з каралём выехаў за мяжу. З 1768 камендант Варшаўскага кадэцкага корпуса, камандзір палка пешай літоўскай гвардыі, ген.-лейтэнант (1775), камандзір 1-й і 2-й дывізій войска ВКЛ (да 1783). У 1773—76 чл. Адукацыйнай камісіі. У 1786 атрымаў ад імператара Іосіфа II тытул князя «Свяшчэннай Рымскай імперыі» для сябе і сваіх нашчадкаў, а для старэйшага ў родзе — тытул герцага Галіцыйскага каралеўства. Выбраны паслом на Чатырохгадовы сойм 1788—92, прыхільнік Канстытуцыі 3 мая 1791, зблізіўся з каралём. Адмовіўся -ад патрабаванняў Расіі далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі і выехаў у Вену. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) асн. маёнткі Ч. апынуліся ў Аўстрыі і ён прыняў аўстрыйскае падданства. У 1809 прыняў падданства Варшаўскага княства. Пасля прыходу войск Напалеона ў Варшаву ў 1812 выбраны маршалкам Надзвычайнага сойма і Генеральнай канфедэрацыі. Пазней адышоў ад паліт. дзейнасці. Рэзідэнцыя Ч. ў Пулавах была асяродкам грамадска-паліт. і культ. дзейнасці.
А.У.Ерашэвіч.
т. 17, с. 247
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЭ́ЦКІЯ,
наўгародская баярская сям’я. У 15 ст. ім належала 714 вёсак з 1458 сял. дварамі. Марфа (гл. Марфа Пасадніца), удава пасадніка Ісака Андрэевіча Барэцкага, і яе сын Дзмітрый Ісакавіч у 1471 узначалілі варожую Маскве партыю наўгародскіх баяраў, якая вяла перагаворы з літ. вял. князем Казімірам IV аб пераходзе ў яго падданства. У бітве на р. Шалонь (1471) паміж маскоўскай раццю і наўгародскім апалчэннем на чале з Дзмітрыем Барэцкім наўгародцы пацярпелі паражэнне. Дзмітрый трапіў у палон, яму, як і інш. баярам — прыхільнікам саюзу з ВКЛ, Іван III загадаў адсекчы галаву. Марфа і яе сын Фёдар працягвалі варожую Маскве дзейнасць.
т. 2, с. 337
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэнатураліза́цыя
(ад дэ- + натуралізацыя)
1) страта грамадзянінам падданства той ці іншай дзяржавы;
2) аднаўленне таварна-грашовых адносін дзяржавы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
nationality [ˌnæʃəˈnæləti] n.
1. грамадзя́нства, падда́нства;
be of British nationality быць грамадзя́нінам Вялікабрыта́ніі;
dual natio nality падво́йнае грамадзя́нства
2. нацыяна́льнасць, наро́днасць;
the nationalities of the North наро́днасці По́ўначы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
натураліза́цыя
(фр. naturalisation, ад лац. naturalis = прыродны)
1) наданне правоў грамадзянства або падданства іншаземцам;
2) поўнае асваенне арганізмамі новых умоў жыцця пры акліматызацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)