ЯСА́К (цюрк.),

1) у Рускай дзяржаве 16—18 ст. падатак, які збіралі на карысць казны з нярускіх народаў Паволжа і Сібіры. Вядомы з часоў мангола-тат. няволі як дзесяцінная даніна з падуладных народаў; быў сведчаннем падданства. Важная крыніца даходаў у бюджэце Расіі. Я. бралі футрам (іншы раз жывёлай), з канца 17 ст. — грашыма.

2) У кунгурскіх татар і башкіраў Я. быў пазямельным паборам, у некат. народаў Сібіры — пагалоўным. Вандроўныя народы абкладваліся Я. да 1917.

т. 18, кн. 1, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)