сурвэ́тка ж., в разн. знач. салфе́тка;
падвяза́ць ~ку — повяза́ть салфе́тку;
папяро́вая с. — бума́жная салфе́тка;
засла́ць ~кай ту́мбачку — накры́ть салфе́ткой ту́мбочку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
салфе́тка в разн. знач. сурвэ́тка, -кі ж.;
повяза́ть салфе́тку падвяза́ць (завяза́ць) сурвэ́тку;
бума́жная салфе́тка папяро́вая сурвэ́тка;
накры́ть салфе́ткой ту́мбочку засла́ць сурвэ́ткай ту́мбачку;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падрабі́ць 1, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.
1. Зрабіць што‑н. фальшывае. Падрабіць дакументы. Падрабіць почырк. □ [Сяргей:] Ёсць у вёсцы такія ўмельцы, у кузні так [кляймо] падробяць, што не адрозніш ад сапраўднага, графскага. Машара. // Зрабіць падобным да чаго‑н. Наогул жа, калі салавей пяе — гэта цуд. І чалавеку дасюль не ўдалося ні толкам перадаць, ні падрабіць яго. Лужанін. — А ну, падрабі мой голас! — казаў пан з усмешкай. Бядуля.
2. Разм. Вяжучы, дабавіць яшчэ трохі; падвязаць. Падрабіць панчоху.
3. Зарабіць дадаткова, падзарабіць. Не прывыкаць [Сцяпану] рабіць, ведае, як з зямлёй абыходзіцца, а, дзе трэба, то і граматай падрабіць зможа. Мележ. Антон скоса зірнуў на пачак. Модныя, аднак, заўсёды папяросы курыць [Шпілеўскі]. Мабыць, недзе падрабіў ужо. Савіцкі.
падрабі́ць 2, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што і чаго.
Раздрабіць усё, многае; надрабіць у нейкай колькасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)