падгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго, на што, з дадан. сказам і з інф.

Угаварыць, падвучыць зрабіць што‑н.; падбухторыць на што‑н. Падгаварыць на дрэнны ўчынак. □ [Эма:] — Я сама бачыла, як адпраўлялі Максіма ў Вільню, сама была на вакзале ў той вечар, хоць хлопцы і забаранілі ісці туды. Падгаварыла сваячку і пайшлі. Машара. [Васіль:] — Цётачка, я не вінават... Мяне падгаварылі... Я вам усіх назаву, толькі мяне не чапайце... Мяне падгаварылі... — Як не па пальцах ён пералічыў усіх, хто лазіў у слівы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго, чаму і з інф.

1. Перадаць якія‑н. навыкі, веды, уменне рабіць што‑н. Навучыць рамяству. Навучыць гуляць у шахматы. □ [Аляксей] мяне навучыў чытаць і любіць кнігу. Скрыпка.

2. Разм. Падвучыць, падгаварыць зрабіць што‑н. — Хто навучыў вас прадставіць у суд фальшывы план? — грозна спытаў у.. [Рыгора] пракурор. Бажко.

3. Даць параду, указанне. — Барташэвіч, братачка, навучы, як заслужыць [дзявочую ласку]! — не адставаў няпрошаны сведка. Карпюк. [Зарына:] Навучы ты, сасна векавая, Як пакуты мае перажыць... Бачыла.

4. Прымусіць зразумець што‑н., пераканаць у чым‑н. Жыццё навучыла кіраўніка калгаса правільна ацэньваць абстаноўку. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Спяваць некаторы час. Дзядзька ківае сам сабе галавою і заводзіць [песню].. Паспяваў трохі і кінуў, а, можа, яму Шугай Міхалка перашкодзіў, ідучы насустрач. Колас. Соня была сярод спевакоў. Соню хлебам не кармі, а дай паспяваць. Лось.

паспява́ць 2, ‑ае.

Незак. да паспець ​1.

паспява́ць 3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да паспець ​2.

2. Добра, паспяхова вучыцца; не адставаць. Ніна ведала, што Коля добра паспяваў па матэматыцы, таму дырэктар і параіў яму паступіць у тэхнікум. Сіўцоў. [Дзяўчынка], мусіць, не паспявала ў школе: кожнае лета да яе прыходзіла настаўніца — падвучыць. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Настрапалі́цьпадвучыць, падбухторыць’ (навагр., Жыв. сл.; слонім., Нар. лекс.; стаўбц., З нар. сл., Яўс., Юрч.), ’настроіць супраць каго-небудзь’ (навагр., Нар. словатв.), рус. настропали́ть ’навучыць’, ’настроіць супраць каго-небудзь’, ’наладзіць, падрыхтаваць’, настропи́ть ’падгаварыць, падбухторыць’. Няясна; магчыма, роднаснае да рус. стропота ’крывізна; ілжывасць’, строптивый (< ц.-слав.), якое Фасмер (3, 782) звязвае чаргаваннем галосных са струп. Звяртае на сябе ўвагу фармальнае падабенства з балг. стропо́ля ’зваліць, разбурыць’, якое можа быць цалкам выпадковым (параўн. тропо́ля ’стукаць’); аднак параўн. уз‑бу́рыць ’падбухторыць, падбіць’. З улікам рус. настропи́ть не выключана сувязь са строп ’вільчык’, стропкі ’стромы, круты’, рус. стропи́ла ’кроквы’, зыходнае значэнне пры гэтым было б ’натапырыць, наставіць’, адкуль ’настроіць супраць’, нарашчэнне ‑ал‑ (‑ол‑) мела б узмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навушча́ць ’падбухторваць’ (калінк., Арх. ГУ). Укр. науща‑ ти ’навучаць, настаўляць; падгаворваць, падбухторваць’, рус. наущить ’падбухторваць’; усе са спалучэння на+усти (Фасмер, 3, 49), гл. вуста, што добра відаць у формах закончанага трывання: ст.-рус. наустити, рус. наустить ’угаварыць, падбух-торыць© укр. науститипадвучыць, падбухторыць’, семантычнае развіццё, відаць, ад ’пастаянна мець на вуснах’ — ’угаворваць’, як у рус. внушать ’намаўляць’, літаральна ’ўкладваць у вушы’. Не выключана сувязь з вуськаць ’падбухторваць; цкаваць’ (Яўс.), якое выводзяць з вусь, усь ’вокліч, якім нацкоўваюць сабак’ (што ў сваю чаргу з кусь ’тс’, гл. ЭСБМ, 2, 234) ці рус. науськать ’намовіць; паслаць’, якое Фасмер (там жа) лічыць расшырэннем з наустить; блізкасць беларускага і рускага слоў прымушае не пагадзіцца з апошнім меркаваннем, хутчэй за ўсё гэта другаснае збліжэнне, таксама як і збліжэнне з навучаць, што паўплывалі на семантыку слова. Роднаснае літ. äuscioti ’балбатаць, шаптаць’∼прасл. *ustjatiy гл. Трубачоў, Проспект, 36; Мартынаў, Лекс. Палесся, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)