падабра́ны
1. подо́бранный;
2. по́днятый, подо́бранный;
3. поджа́тый;
4. подмя́тый;
1-4 см. падабра́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зрыфмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.
Падабраць рыфму (да слова); зарыфмаваць. — Каханнем трэба даражыць, але ж яго трэба і заслужыць, — зрыфмавала.. [Іна] какетліва. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мане́р
(польск. manier < ням. Manier, ад фр. manière)
спосаб дзеяння, лад, узор (напр. падабраць што-н. на адзін м.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
падтасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.
1. Тасуючы, падабраць, укласці ў якім-н. парадку з мэтай падману.
П. карты.
2. перан. Наўмысна сказіць, падабраўшы выгаднае і выкінуўшы супярэчлівае.
П. факты.
|| незак. падтасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падтасо́ўванне, -я, н. і падтасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КА́МЕРА-АБСКУ́РА (ад лац. camera obscura літар. цёмны пакой),
найпрасцейшае аптычнае прыстасаванне для атрымання на экране відарыса прадмета. Дае відарыс, свабодны ад дысторсіі, і дазваляе фатаграфаваць аб’екты ў такіх прамянях (напр., рэнтгенаўскіх), для якіх нельга падабраць лінзы.
К.-а. ўяўляе сабой цёмную скрыню, у адной са сценак якой зроблена маленькая адтуліна. Прамяні святла ад розных пунктаў аб’екта праходзяць праз адтуліну і ствараюць яго відарыс на процілеглай сценцы скрыні. Такая ўласцівасць К.-а. была вядома Арыстоцелю; прынцып яе работы апісаны ў працах Леанарда да Вінчы. З 17 ст. выкарыстоўвалася для назірання сонечных зацьменняў, атрымання дакумент. рысункаў («фатаграфія да фатаграфіі») і інш. Заменена лінзавай камерай. Гл. таксама Фатаграфічны апарат.
т. 7, с. 521
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЛЕ́НТЫ»,
бел. нар. гульня. На пляцоўцы праводзяць 4 паралельныя лініі на адлегласці 5—6 м адна ад адной. Першая лінія — «мета», на ёй устанаўліваюцца 2 гарадкі («П.»), пастаўленыя адзін на адзін. Другая лінія — «вароты», трэцяя — «двор», чацвёртая — «хата». Выбраўшы «вартаўніка», гульцы кідаюць біты ў «П.» строга па чарзе, якая ўстанаўліваецца жараб’ёўкай перад гульнёй. Збіўшы «П.», гулец павінен падабраць сваю біту і вярнуцца за лінію, з якой ён рабіў удар. Кожны гулец робіць па 3 удары з лініі «варот», «двара» і «хаты». Задачы «вартаўніка» — паставіць збітыя «П.», «запляміць» гульца і ўцячы за лінію «варот». Перамагае той, хто першым 3 разы саб’е «П.» з лініі «хаты».
Я.Р.Вількін.
т. 11, с. 548
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Падбор ’абцас’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Інстр. I), пудбо́р ’тс’ (Тарн.). Рус. подбо́р, укр. подбі́р ’тс’. Да падабраць < браць (гл.). Семантыка зразумелая з тлумачэння ’абцас, зроблены з кавалкаў скуры’ (ТСБМ), г. зн. падабраны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падня́ць ’узяць, падабраць што-н. з зямлі, падлогі і пад.; перавесці ў вертыкальнае становішча і г. д.’ Рус. подня́ть, укр. підня́ти, польск. podjąć і г. д. Да праслав. j‑ьmǫ, ęti. Параўн. абняць, мець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падабраць (у 1, 5 знач.).
2. Спец. Шэраг артыкулаў, заметак, аб’яднаных адной тэмай і надрукаваных пад адным загалоўкам. Падборка на сельскагаспадарчую тэму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падтасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
Тасуючы, падабраць у патрэбным парадку (пераважна з мэтай падману). Падтасаваць карты. // перан. Наўмысна сказіць, падабраўшы толькі выгаднае, патрэбнае для нейкага вываду. Падтасаваць факты. Падтасаваць матэрыялы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)