1. Хутка, паспешна накіравацца куды‑н. Грышка што было духу папер цераз поле ў бярэзнік.Чарот.Ззаду на .. [паравоз] паперлі вагоны.Новікаў.
2.каго. Груб. Прагнаць, выгнаць. Я моцна зазлаваў і папер беднае дзіця: — Кідай дровы! Панашу іх сам. А ну марш дадому!Карпюк.//Пагнаць, адправіць куды‑н. — Дзівак чалавек, — усміхнуўся пасыльны. — Садзіся во ў брычку, паедзем, а то заўтра пехатой папруць.Асіпенка.
3.каго-што. Панесці, павалачы (звычайна што‑н. цяжкае). Для большай пачцівасці Стуканок пакінуў сваю аблавушку на ганку, а торбу з рыбай папер у хату.Рылько.Ускінуў .. Ільюк [цяля], як барака, на плечы.. і папер дадому.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
або́з, ‑у, м.
1. Чарада фурманак, падвод з людзьмі або паклажаю ў дарозе. Ехаць у абозе. □ Гадзіны ў дзве папоўдні цэлы абоз сялянскіх фурманак, наладаваных жыўнасцю, прадуктамі і фуражом, выехаў з вёскі.Колас.
2. Сукупнасць транспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння. Пажарны абоз. □ Пачалося наступленне. Па шашы ў напрамку фронту ішлі нашы штабы і абозы з раненымі, абапал, па ўзгорках баявыя часці.Няхай.
•••
Чырвоны абоз — абоз, які арганізоўваўся сялянамі для здачы збожжа па цвёрдых цэнах на дзяржаўныя ссыпныя пункты. Плывуць па шляхах Беларусі Абозы чырвоныя з хлебам.Купала.
Выгнаць (пагнаць) у абоз — прымусіць каго‑н. з яго транспартнымі сродкамі несці службу ў вайсковым абозе. Але аднойчы зранку легіянеры выгналі яго ў абоз.Чорны.
Ехаць (паехаць) у абоз — быць мабілізаваным у вайсковы абоз. Вось чаму зімой і ўлетку Я ў абоз так езджу рэдка.Крапіва.
Цягнуцца (плесціся, адседжвацца) у абозегл. цягнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rout
I[raʊt]1.
n.
1) пара́за f.; хааты́чныя ўцёкі, разгро́м -у m.
2) нато́ўп; збро́д -у m.; бунтаўнікі́pl.
3) бунт -у m.; забурэ́ньне n.
4) сьві́та f., по́чат -ту m.
2.
v.t.
разьбі́ць ушчэ́нт, разграмі́ць; пагна́ць
II[raʊt]1.
v.t.
1) выко́пваць, выця́гваць
2) успо́рваць
The farmer routed his sons out of bed at five o’clock — Фэ́рмэр успаро́ў сыно́ў з ло́жка а пя́тай гадзі́не
3) рыць (лычо́м)
2.
v.i.
ко́рпацца, ры́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)