удво́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́іцца; зак.

Павялічыцца ўдвая, падвоіцца.

Насельніцтва горада ўдвоілася.

|| незак. удво́йвацца, -аецца.

|| наз. удвае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзесяцяры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́цца; зак.

Павялічыцца, узмацніцца ў дзесяць разоў, у многа разоў.

Намаганні ўдзесяцярыліся.

|| незак. удзесяцяра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыбо́ліць ’прыбавіць’ (Нас., Байк. і Некр.), прыбо́ліцьпавялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад бо́лей, гл. бо́льшы, параўн. рус. смал. прибо́леть ’колькасна павялічыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздзьму́цца, -му́ся, -ме́шся, -ме́цца; -мёмся, -мяце́ся, -му́цца; -мі́ся; зак.

1. Павялічыцца ў аб’ёме, напоўніўшыся чым-н.; надзьмуцца.

Мяч раздзьмуўся.

2. Уздуцца, распухнуць.

Губа раздзьмулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падво́іцца, ‑двоіцца; зак.

1. Павялічыцца ўдвая. Вытворчасць прадуктаў падвоілася.

2. перан. Павялічыцца, зрабіцца значна мацнейшым, большым. У Леапольда Гушкі падвоілася стараннасць, цягавітасць, сіла. Чорны.

3. Стаць, зрабіцца двайным. Зычныя падвоіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпертрафі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

Празмерна павялічыцца (павелічацца) ад гіпертрафіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утро́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́іцца; зак.

Павялічыцца ўтрая, патроіцца.

Намаганні ўтроіліся.

|| незак. утро́йвацца, -аецца; наз. утро́йванне, -я, н.

|| наз. утрае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накапі́цца, ‑копіцца; зак.

Паступова сабрацца, павялічыцца ў якой‑н. колькасці; назапасіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павялі́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да павялічыцца.

2. Зал. да павялічваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размно́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

1. Павялічыцца ў колькасці, ліку.

2. Распладзіцца, развесціся (пра раслінныя і жывёльныя арганізмы).

Размножыліся бабры.

|| незак. размнажа́цца, -а́ецца.

|| наз. размнажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)