wznosić się

незак.

1. падымацца, узлятаць;

2. узвышацца; павышацца;

3. узвышацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ску́піць, ску́плю, ску́піш, ску́піць; зак., каго-што.

Разм. Сабраць разам, у адно месца; стоўпіць. Скупіць вакол сябе людзей.

скупі́ць, скуплю́, ску́піш, ску́піць; зак., што.

Купіць што‑н. (усё, многае). Біржавыя спекулянты гатовы задушыць адзін другога, каб толькі самому скупіць акцыі, курс якіх пачынае павышацца. Новікаў. У знаёмых крамнікаў.. [Валерый] скупіў усе косы і паляўнічыя стрэльбы і тайком пераправіў іх у Сайкаву леснічоўку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wzrastać

незак.

1. вырастаць; расці;

2. перан. узрастаць; расці; павялічвацца; узмацняцца; павышацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

soar [sɔ:] v.

1. луна́ць, высо́ка лята́ць;

soaring mountains луна́ючыя го́ры

2. узлята́ць, узно́сіцца, імклі́ва павыша́цца;

soaring temperatures высо́кія тэмперату́ры;

Prices are soaring. Цэны скачуць;

Our hopes soared. Нашы надзеі адрадзіліся з новаю сілаю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

erhöhen

1. vt

1) па(д)выша́ць, павялі́чваць

2) (ве́льмі, залі́шне) узніма́ць, узно́сіць

2. ∼, sich павыша́цца, павялі́чвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nsteigen* vi (s)

1) падыма́цца; бо́льшаць, павыша́цца (тс. перан.)

2) ав. узлята́ць

3):

ngestiegen kmmen* набліжа́цца вялі́кімі кро́камі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

spiral3 [ˈspaɪərəl] v.

1. закру́чваць у спіра́ль; закру́чвацца ў спіра́ль;

The smoke spiralled upwards. Дым уздымаўся ўверх спіраллю.

2. расці́, паступо́ва павыша́цца або́ зніжа́цца (пра цэны, зарплату);

The war spiralled up prices to new heights. Вайна прывяла да новага росту цэн.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

avancieren [-avã'si:-]

1. паско́рыць рух чаго́-н.

2.

1) vi (s) павыша́цца (у чыне, пасадзе)

2) вайск. ру́хацца напе́рад, наступа́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

go up

а) узыхо́дзіць; узьяжджа́ць; падыма́цца (пра баро́мэтар)

The curtain goes up at 7 p.m. — П’е́са пачына́ецца а 7-ай ве́чара

б) будава́цца

в) павыша́цца, расьці́ (пра цэ́ны)

Prices have gone up — Цэ́ны павы́сіліся

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МАЛЫ́Я РЭ́КІ,

невялікія водныя патокі, якія звычайна маюць сцёк на працягу ўсяго года. Умоўна да М.р. прынята адносіць рэкі з вадазборам да 2 тыс. км²; часта пры падзеле рэк на вялікія, сярэднія і малыя кіруюцца даўжынёй рэчышчаў. З’яўляюцца асн. кампанентам у складзе гідраграфічнай сеткі, вызначаюць воднасць і якасны стан вял. рэк; з М.р. складаецца верхняе звяно фарміравання паверхневага сцёку, для якога характэрны адносна высокая воднасць у час раставання снегу або ліўневых і зацяжных дажджоў і нізкая ў інш. перыяды года. Некат. М.р. могуць перасыхаць або перамярзаць. На М.р. часта знаходзяцца нерасцілішчы рыб, многія з іх маюць значнае паляўніча-гасп. і эстэт. значэнне. Асаблівая ўвага да М.р. звязана з іх вял. рэсурсаахоўнай і асяроддзеўтваральнай роляй, што найб. выразна выяўляецца ў зонах інтэнсіўнай меліярацыі. На Беларусі М.р. лічаць рэкі з пл. вадазбору да 250 км² ці даўж. да 100 км, у практыцы прыродаахоўнай дзейнасці да іх адносяць рэкі даўж. да 200 км. Усяго на Беларусі 20 780 рэк і ручаёў, з іх М.р. 20 732, рэк даўж. больш за 100 км — 48.

Найб. распаўсюджаны раўнінныя М.р. Яны працякаюць у адносна неглыбокіх, добра распрацаваных шырокіх далінах са спадзістымі схіламі. маюць звілістыя рэчышчы, складзеныя з лёгкаразмыўных грунтоў, з чаргаваннем плёсаў і перакатаў, невял. нахілы, павольнае цячэнне. У межах узвышшаў даліны М.р. больш выразныя, цячэнне больш хуткае, месцамі, асабліва ў вярхоўях, яны цякуць у ярах, берагі якіх стромкія, узроўні вады пры раставанні снегу і значных дажджах могуць павышацца на 2—3 м, а потым хутка спадаць. На Пд Беларусі шмат М.р. цякуць па балотах або маюць значныя прасторы іх у складзе вадазбораў. Для іх характэрны зацяжныя разводдзе і паводкі. некалькі паніжаны межанны сцёк. Значная ч. М.р. выцякае з азёр або цячэ праз іх. Яны характарызуюцца больш нізкімі модулямі макс. сцёку і павышаным сцёкам у межань, больш працяглым разводдзем. Многія М.р. служаць асн. крыніцамі водазабеспячэння, водапрыёмнікамі меліярац. сістэм, вял. колькасць іх каналізавана ў працэсе меліярацыі.

І.​Я.​Афнагель.

Да арт. Малыя рэкі. Рака Раста каля вёскі Астравы Чавускага раёна.

т. 10, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)