Паводзіны ’спосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў; манера трымаць сябе’, ’рабіць што-н.; характар учынкаў’ (ТСБМ). Уласна беларускае. Ад паводзіць (< вадзіць, вясці) сябез суф. ‑ін‑ы (Аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЕЙТРО́ННАЯ О́ПТЫКА,
раздзел нейтроннай фізікі, які вывучае хвалевыя ўласцівасці нейтронаў і працэсы распаўсюджвання нейтронных хваль у рэчывах і палях.
У адпаведнасці зкарпускулярна-хвалевым дуалізмам нейтрон можа паводзіць сябе як часціца з энергіяй E і імпульсам або як хваля з частатой
, даўжынёй хвалі λ = 2πh/p і хвалевым вектарам
, дзе h — Планка пастаянная. Хвалевыя ўласцівасці найб. выяўлены ў нейтронаў з малымі кінетычнымі энергіямі (гл.Павольныя нейтроны). Гэтымі ўласцівасцямі тлумачыцца пераламленне і адбіццё нейтронных пучкоў на мяжы падзелу двух асяроддзяў, поўнае адбіццё (пры пэўных умовах) ад мяжы падзелу, дыфракцыя на неаднароднасцях асяроддзя і на яго перыядычнай структуры. Для некаторых рэчываў пры адбіцці і пераламленні назіраецца палярызацыя нейтронаў, што вельмі падобна на ўзнікненне кругавой палярызацыі святла ў аптычна актыўных асяроддзях. У рэчывах, дзе спіны ядраў арыентаваны (палярызаваны) у адным напрамку, назіраецца ядз. прэцэсія нейтронаў, абумоўленая ядз. псеўдамагн. полем (гл.Ядзерная оптыка). Калі даўжыня хвалі нейтрона параўнальная з адлегласцю паміж атамамі (ядрамі) крышталёў, назіраецца дыфракцыя нейтронаў, аналагічная дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў.
На Беларусі даследаванні па асобных пытаннях Н.о. праводзяцца ў НДІядз. даследаванняў пры БДУ.
Літ.:
Крупчицкий П.А. Фундаментальные исследования с поляризованными медленными нейтронами. М., 1985;
Барышевский В.Г. Ядерная оптика поляризованных сред. М., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Алю́каць ’зрабіць каго-небудзь маркотным’ (Нас.), алюканы частай лаянкай даведзены да маркотнага стану’ (Нас.). Параўн. рус.улюлюкать, заулюлюкать і літ.lelióti, alióti ’гнаць з крыкам’, лат.aluties ’паводзіць сябе па-вар’яцку, крычаць, шумець’. Сувязь анаматапаэтычных беларускіх і рускіх слоў з адпаведнымі літоўскімі і лацінскімі акрэсліць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскабо́іна ’свавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана зпрасл.*kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус.дыял.ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́биться ’паводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДАПАЎНЯ́ЛЬНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП,
метадалагічны прынцып, прапанаваны Н.Борам (1927) у сувязі з неабходнасцю стварэння лагічна несупярэчлівай фіз. інтэрпрэтацыі квантавай механікі; метадалагічнае абагульненне неазначальнасцей суадносін.
Мікраскапічныя аб’екты (электроны, фатоны і інш.) у розных эксперым. умовах могуць паводзіць сябе як строга лакалізаваныя часціцы ці як хвалі. Аднак уяўленне пра суіснаванне карпускулярных і хвалевых уласцівасцей у адным і тым жа аб’екце звязана з неабходнасцю аб’яднання несумяшчальных паняццяў (напр., паняцце даўжыні хвалі ў пэўным пункце прасторы не мае сэнсу). У адпаведнасці з Д.п. пры тэарэт. апісанні мікраскапічных з’яў неабходна ўжываць 2 сістэмы макраскапічных паняццяў, бо выкарыстанне адной з іх выключае магчымасць адначасовага выкарыстання другой; абедзве ж яны аднолькава неабходныя для поўнага апісання квантава-мех. сістэм і з’яўляюцца нібыта ўзаемна дапаўняльнымі бакамі такога апісання. Бор прадэманстраваў таксама справядлівасць Д.п. ў дачыненні да апісання біял., псіхал. і сац. з’яў. З дапамогай Д.п. ўстанаўліваецца эквівалентнасць (раўназначнасць) паміж двума класамі паняццяў, што апісваюць супярэчлівыя сітуацыі ў розных сферах пазнання. У вузкім сэнсе Д.п. супадае з прынцыпам ням. фізіка В.Гайзенберга, які адзначаў, што пры пэўнасці каардынаты мікрачасціцы мае месца нявызначанасць імпульсу і наадварот. Часам Д.п. ацэньваецца як метадалогія, толькі знешне падобная на дыялектычную, або наогул як метафізічны падыход (мех. злучэнне процілегласцей). Фізікі капенгагенскай школы (П.Іордан, Дж.Франк) лічылі Д.п. чыста суб’ектыўным, цалкам абумоўленым слабасцямі пазнання, звязанымі з адсутнасцю спец. сродкаў адлюстравання цэласнасцей, вымушанасцю пазнання па частках.
Літ.:
Крымский С.Б., Кузнецов В.И. Мировоззренческие категории в современном естествознании. Киев, 1983;
Дополнительность и методология научного познания // Нильс Бор и наука XX в.: Сб. науч. тр. Киев, 1988;
Мировоззренческие структуры в научном познании. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
verfáhren*I
1.vi (h, s)
1) паво́дзіць сябе́, дзе́йнічаць
2) (mit D) абыхо́дзіцца (з кім-н.)
2.vt прае́здзіць (грошы, час);
die Sáche ~ сапсава́ць [заблы́таць] спра́ву
3.~, sich збі́цца з даро́гі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Сапсе́ць ’састарыцца’ (Нас., Растарг.), ’разбалавацца, дрэнна сябе паводзіць’ (Растарг.). Да псець (гл.); магчыма, з’яўляецца семантычным эквівалентам прымаўкі песі век зжыў (Нас.). З іншай прыстаўкай — запсе́ць ’састарыцца, як сабака’ (Шат., Касп.). Сінанімічна ў другім значэнні да разапсе́ць ’разбалавацца’ (Растарг.). Здзіўляе падабенства харв.дыял.spjèšati ’аслабець’, якое разам са славен.pȇhati ’стаць слабым, стаміцца’ Бязлай (3, 21) збліжае з*pьsъ (гл. пёс).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
блудзі́ць, блуджу, блудзіш, блудзіць; незак.
1. Згубіўшы арыенціроўку, хадзіць у пошуках правільнага выйсця. Хто пытае, той не блудзіць.Прыказка.
2. Хадзіць, вандраваць у пошуках чаго‑н.; блукаць. — Вось і ўсё наша жыццё, — сказаў, уздыхнуўшы, старэйшы. — Блудзім па свеце, ходзім па зямлі, ды ўсё не па сваёй.Галавач.Я з вамі, гуслі, блудзіў па свеце, Шукаў я з вамі жыццёвы вырай.Гурло.// Пераходзіць з аднаго на другое (пра вочы, позірк). [Бацька] ляжаў на лаве пры сцяне пад акном, і позірк яго блудзіў па забруджанай мухамі шыбе.Чорны.
3.Разм. Дрэнна паводзіць сябе, распуснічаць. [Кандрат:] — Ці не тая гэта маладзіца, што ўсё лета гаспадара свайго ашуквала ды з Кандратам Парамонавым блудзіла?Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вуро́дзіна ’уродзіна, ненармальны, з фізічнымі недахопамі чалавек’ (Бяльк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад уро́д ’тс’, адносна сінгулятыўнага суфікса ‑іна, які можа надаваць слову экспрэсіўнае значэнне, гл. Слаўскі, SP, 1, 120 і наст.; параўн. выкарыстанне значэння адзінкавасці для экспрэсіі ў словазлучэннях тыпу польск. разм. prosiaku jeden (літаральна ’парсюк адзін’ у дачыненні да таго, хто не ўмее сябе культурна паводзіць за сталом і г. д.). Прымаючы пад увагу геаграфію слова, можна дапусціць запазычанне зрус.; параўн. бел. народнае вы́радак ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́ўма ‘гвалтоўна, напорыста’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ‘знянацку, нечакана’ (Барад.). Дзеепрыслоўе ад соваць (гл.), утворанае па тыпу бегма, лежма і пад. Да семантыкі параўн. соўну́ць ‘штурхнуць’ і су́нуць ‘сунуць, пайсці гуртам’ (ТС), параўн. укр.совману́ти ‘штурхнуць’, што таксама звязваюць зсо́ва́тися ‘совацца’, суну́ти ‘піхнуць’ (ЕСУМ, 5, 343). Магчыма, сюды ж соўма́к, соўма́н ‘ціхі, негаваркі чалавек, што паводзіць сябе незалежна’ (ТС), соўмач ‘нелюдзімы чалавек’ (лук., ЛА, 3), гл. саўміла. Наўрад ці звязана зтур.sovmak ‘гнаць, праганяць, адганяць’.