разма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.

1. Разнесці, расцерці па якой‑н. паверхні, мажучы, пэцкаючы яе. Размазаць слёзы па твары. Размазаць падцёкі. □ З носа ішла кроў, .. [Сотнікаў] размазаў яе па твары і кульнуўся з дарогі ў канаву: насупраць за вербамі ішоў, мусіць, той самы танк, што падбіў яго. Быкаў. На трэцім слове [Аўдоля] зрабіла памылку, вярнулася назад, хацела паправіць і размазала пальцам цэлае слова. Крапіва.

2. перан.; і без дап. Разм. З лішнімі падрабязнасцямі, адступленнямі расказаць, апісаць што‑н. — Чаму не скажуць? ото дзіва! — Той самы «Тэш», каб падлізацца, Гатоў хоць чорту запісацца, Яшчэ прыбавіць і размажа! — У гневе дзядзька Антось кажа. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подня́ться

1. (вверх) падня́цца;

2. в др. знач. узня́цца; падня́цца; (встать с места, ото сна) уста́ць; (быстро, порывисто) усхапі́цца; (возвыситься) узвы́сіцца; (повыситься) павы́сіцца; (начаться) пача́цца, усча́цца, распача́цца; (о тесте) падысці́; см. поднима́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.

1. і чаго. Далучыць, дадаць што‑н. да чаго‑н.; павялічыць колькасць чаго‑н. — Бяда ўся ў зямельным голадзе. А хутары зямлі не прыбавяць. Галавач. // Павялічыць, зрабіць большым (памер, колькасць, хуткасць і пад.). Танкі прыбавілі хуткасць і паспелі пераскочыць мост раней за «праціўніка». Хомчанка. Якаў больш не сцерпеў размовы з Цітком, прыбавіў кроку і пакінуў яго ззаду. Лобан.

2. і без дап. Сказаць што‑н. у дадатак да ўжо сказанага; дадаць. А другі голас прыбавіў: — Усё ўбівае ў галовы, што не гэтак, кажа, жыць трэба, як мы жывем.. Чорны.

3. і без дап. Разм. Перабольшыць, прыхлусіць. — Чаму не скажуць? ото дзіва! Той самы «Тэш», каб падлізацца, Яшчэ прыбавіць і размажа! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тапы́рыць ’паднімаць, ставіць тарчма, настаўляць (валасы, шэрсць і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц.), тапы́рыць ’апранаць з шыкам’ (Нас.), тапы́рыць ву́шы ’стрыгчы вушамі (пра каня)’ (Жыв. св.), тапы́рыцца ’стаяць тарчма, напружвацца, супраціўляцца’ (ТСБМ), ’распускаць пер’е, настыбурчвацца’ (Шат., Гарэц., Нас.), ’гневацца, злавацца’, ’апранацца з шыкам’ (Нас.), ’задавацца, фанабэрыцца’ (Некр. і Байк.), сюды ж тапы́ря ’капрызнік, капрызніца’ (Юрч. Фраз. 2), тапы́рны ’горды, напышлівы, вычварны’ (Шпіл.). Укр. дыял. топи́рити ’натапырваць’, рус. топы́ритъ ’падымаць дыбка, натапырваць’. Да пы́рыць (гл.), якое, як мяркуюць, роднаснае да пяро́, пе́р’е (ЕСУМ, 5, 598; Фасмер, 4, 81; Махэк₂, 98), што неабавязкова. Пачатак слова ідэнтыфікуюць з экспрэсіўным ‑то‑ ў рус. растопы́ритъ ’развесці, расставіць’ (Фасмер, 3, 446; сумненні гл. Пятлёва, Этимология–1978, 66), або выводзяць з прыстаўкі ото ў рус. отопы́риться ’надуцца, наставіцца, распушыць пер’е’, гл. Тадораў, Зб. Варбат, 361: тут адмаўляецца агульнае паходжанне з рус. топо́рщить ’тс’ (гл. тапоргичыць, тапыршчыць). Несумненна збліжэнне некалькіх этымалагічна розных, але блізкіх па значэнні слоў, параўн. яшчэ тапарашчыць, тапурыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суко́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сукна, з’яўляецца сукном. Суконная пража. Суконныя тканіны. □ [Баба:] — А я корціку аснавала шэсць губак... аснова парцяная, а ўток суконны будзе... Нікановіч. // Пашыты з сукна. [Тэкля] была апранута ў чыстую доўгую спадніцу і дабротны суконны сак. Краўчанка. Наперад выйшаў Пракоп у саматканым суконным фрэнчы. Грахоўскі.

2. Які служыць для вырабу сукна або гандлю сукном. Суконная фабрыка. Суконная мануфактура.

3. Які займаецца вырабам сукна або гандлем сукном. Сачыла рупліва бяльмо цыферблата. — Ці добра спіцца суконным магнатам. Панчанка.

4. перан. Невыразны; грубы. Суконная мова. □ Але гэта, відаць, часта бывае з усімі, хто бярэцца за пяро: у галаве носіш тое, што можа ўсхваляваць, запаліць чытача, а як сядзеш пісаць, дык з-пад пяра выходзяць нейкія вялыя, суконныя словы і думкі. Сабаленка. Ото ж, якая дробязь, — Адказ я пачуў суконны. — Дасць вам даведку робат — Намеснік мой электронны. Макаль.

•••

Суконнае рыла гл. рыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Aquila non generat columbam

Арол не нараджае голуба.

Орёл не рождает голубя.

бел. Свіння не родзіць бабра, а сава не выведзе арла. Ад яблыні ‒ яблыкі, ад сасны ‒ шышкі. Які куст, такі і парастак. Лысая карова лысае цяля прывядзе. На вярбе грушы не растуць. На вялікага сабаку трэба і палка вялікая. На вялікую дзірку маленькую латку не пакладзеш/не нацягнеш. На вялікія ногі малых ботаў не нацягнеш. Чабор палыном не пахне. Сава не родзіць сакала,а такога ж чорта, як сама.

рус. Свинья не родит сокола. От совы не родятся соколы. Овёс от овса, а пёс ото пса. От яблони яблоко, а от ели шишки. Не родит верба груш. От терновника не жди вино града. От осины яблочко не родится. Не родится от свиньи бобрёнок, а такой же поросёнок. И большому гусю не выси деть телёнка. С дуба яблочко не снимешь. Свинья не родит сокола.

фр. Tel oiseau tel nid (Какова птица, таково и гнездо).

англ. Like father, like son (Что отец, что сын). Like begets like (Подобное родит подобное).

нем. Adler brüten keine Tauber (Орлы не высиживают голубей). Adler fangen nicht Fliegen (Орлы не ловят мух). Es läuft kein Fluß den Berg hinan (Река не течёт под гору). Der Elefant fängt keine Mäuse (Слон не ловит мышей). Disteln tragen keine Trauben (Чертополох не приносит виноград).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

То́бто ’няўжо’ (ТС), ’каб’ (Мат. Гом.), то́бто, то́пто ’праўда’ (ПСл), то бо й то ’ды і то праўда’ (Некр. і Байк.), тобойто́ ’поўнасцю з табой згодзен, згода’ (стол., Нар. ск.), то́бтомо ’напэўна’ (Сл. Брэс.), то‑бо‑то, то‑бо‑то́‑што ’вось так, як бы так’ (Некр. і Байк., Байк. і Некр.), то́‑бок ’гэта значыць’ (ТСБМ; Беларусіка, 19, 227), тож‑ба‑то ’у тым-та і справа’ (Стан.), то́ж бо ’тс’ (Федар. 4), то́ж‑то ’вось жа’ (Яруш.); то́ж‑бы‑то ’патакванне’ (Варл.), у свабодным спалучэнні ото бо ж то ’тс’ (Сержп. Прык.), ст.-бел. тоб, тобы ’тады б, калі б’ (Ст.-бел. лексікон), тобы ’як бы’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. то́бто ’гэта значыць’. У складзе элементы то‑, ‑то (гл. то1), ‑бо‑ (‑б‑, ‑ба‑, гл. бо), ‑бы (гл. бы), ‑й‑ (гл. і), ‑мо (гл. мо), ‑што (гл. што), ‑ж‑ (гл. жа); не вызначаным да канца застаецца паходжанне элемента ‑бок, вядомага і ў самастойным ужыванні, параўн. у адваротным спалучэнні raj, czy bok to niebiesnyje warota (Пятк. 2), якое Краўчук (ЭСБМ, 1, 367) у значэнні ’маўляў’ параўноўвае з укр. бак, пак ’потым, але, ж’, польск. bak (ад bakać ’гаварыць, нагаворваць’, гл. Брукнер, 12), што сустракаецца з пэўнымі фанетычнымі цяжкасцямі. Магчыма дапусціць спалучэнне бо‑ і ‑ка або ‑к, параўн. ту́така, чэш. дыял. tadyk ’тады’ і інш.; адносна апошніх гл. ESSJ SG, 1, 316–317. Параўн. форму з аканнем табатош, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́жны

1. мест. опред. ка́ждый;

к. дзень — ка́ждый день;

з ~ным го́дам — с ка́ждым го́дом;

~ныя пяць дзён — ка́ждые пять дней;

2. в знач. сущ. ка́ждый, любо́й;

к. гэ́та ска́жа — ка́ждый (любо́й) э́то ска́жет;

~наму сваё — ка́ждому своё;

на ~ным кро́ку — на ка́ждом шагу́ (что ни шаг);

у ~ным ра́зе — во вся́ком слу́чае;

к. бо́жы дзень — ка́ждый бо́жий день;

з ~най гадзі́най — с ка́ждым ча́сом;

з ~ным днём — с ка́ждым днём, день ото дня;

на к. чых не наздаро́ўкаешсяпосл. на вся́кое чиха́ние не наздра́вствуешься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

урэ́заць, урэжу, урэжаш, урэжа; зак.

1. што. Адрэзаўшы частку чаго‑н., укараціць, паменшыць. Урэзаць крысо.

2. перан.; што. Зменшыць, скараціць аб’ём, колькасць, склад чаго‑н.; убавіць. Урэзаць зарплату. Урэзаць норму. Урэзаць штаты. Урэзаць расходы. // Абмежаваць. Урэзаць правы. Урэзаць паўнамоцтвы.

3. што ў што. Уставіць у выдзеўбанае, выразанае паглыбленне. Урэзаць замок у дзверы.

4. што і чаго (пераважна з адмоўем «не»). Разм. З цяжкасцю адрэзаць што‑н. вельмі цвёрдае. Мяса такое мерзлае, што не ўрэзаць.

5. што і чаго. Разм. Адрэзаць чаго‑н. [Міход:] — Урэжце [цётка Хіма] акрайчык свежага хлеба ды пашукайце ў каморы марожанага сальца. Я гэтак яго люблю. Сабаленка. [Дачка] ўнесла з каморы збан мёду, вялікі сыр, урэзала вяндліны. С. Александровіч. // Нарэзаць невялікую колькасць чаго‑н. [Сабастыян:] А я кагадзе дома каровам сечкі ўрэзаў, салому папалам з канюшынаю мяшаў. Чорны.

6. перан.; што і без дап. Разм. Нечакана і гучна заіграць, заспяваць; грымнуць. Урэзалі музыкі мяцеліцу, і ўсе закруціліся па хаце. Гарэцкі. Ідзе рота ў сталовую — песня гучыць. Як урэжуць «Тачанку» — усе вулачкі і закавулачкі дрыжаць. Ракітны. Ото ўжо ўрэзаў, дык урэзаў! — смяялася бабка. — Каб яшчэ бубен, дык і танцаваць можна б было! Каліна. — Пайграем? — спытаў Санька і, доўга не думаючы, з усяе сілы ўрэзаў па белых касцяных дошчачках пяцярнёй. Сяркоў.

7. каму, па чым і без дап. Разм. Моцна ўдарыць. [Мятла:] — Калі Сяргей збіў паліцэйскага з ног, дык другі ўрэзаў яму па галаве, і ён упаў. Машара. [Камейша:] — Дзівіцца чалавек, чым так урэзаў, нягоднік, што адразу зваліў з ног... Пальчэўскі. [Вася:] — Я не стрываў, схапіў.. [Вярстоўскага] загрудкі і ўжо размахнуўся, каб урэзаць яму ў твар, ды ён лоўка перахапіў маю руку. Гаўрылкін. // Пабіць, збіць; пакараць. Ну ж і ўрэзалі тады.. [сялянам] казакі, і цяпер чухаюцца. Грахоўскі.

8. Разм. Імкліва паімчацца, пабегчы. Здымае шапку [старшыня сельсавета] з галавы і да яго: «Кось-кось!» — Нібыта ў шапцы той аўса ўволю. Але дурных няма, Буланы конь у поле Ўрэзаў так, што толькі ўзняўся пыл. Корбан. // Пайсці, паліць (пра дождж). Янка ўжо амаль дайшоў да чоўна, калі дождж урэзаў як след. Лупсякоў.

9. што. Разм. Рэзка і катэгарычна сказаць, заявіць што‑н. Пачуўшы песню ў другі раз, Міканор, хоць і ведаў, што Алёша можа пакрыўдзіцца, не прамаўчаў, бязлітасна ўрэзаў праўду-матку пра песню. Мележ.

•••

Урэзаць дуба — тое, што і даць дуба (гл. даць).

Урэзаць штуку — тое, што і адпаліць штуку (гл. адпаліць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сон I (род. сну) м., в разн. знач. сон; (то, что снится — ещё) сновиде́ние ср.;

мяне́ агарну́ў с. — меня́ объя́л сон;

сніць стра́шны с. — ви́деть стра́шный сон;

прыро́да абудзі́лася ад сну — приро́да пробуди́лась ото сна;

гэ́та то́лькі с.э́то то́лько сон;

летаргі́чны с. — летарги́ческий сон;

прые́мнага сну — прия́тного сна;

засну́ць (спаць) ве́чным сном — засну́ть (спать) ве́чным сном;

як праз с. — как сквозь сон;

сну ні ў адны́м во́ку — сна ни в одно́м глазу́;

як у сне — как во сне;

наганя́ць с. — нагоня́ть сон;

вы́біцца са сну — потеря́ть сон;

спаць мёртвым сном — спать мёртвым сном;

і (у сне) не сні́лася — и (во сне) не сни́лось;

с. спра́ўдзіўся — сон в ру́ку;

спаць сном пра́ведніка — спать сном пра́ведника;

спаць непрабу́дным сном — спать непробу́дным сном;

спаць (засну́ць) апо́шнім сном — спать (засну́ть, усну́ть) после́дним сном;

сагна́ць с. — вздремну́ть, прикорну́ть

сон II (род. со́ну) м., бот. сон-трава́ ж., простре́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)