ЛІ́ЛІЕНТАЛЬ ((Lilienthal) Ота) (23.5.1848, г. Анклам, Германія — 10.8.1896),
нямецкі інжынер, адзін з піянераў авіяцыі. Канструяваў планёры, у 1891—96 выканаў на іх каля 2 тыс. палётаў. Даказаў залежнасць паміж пад’ёмнай сілай, лабавым супраціўленнем і вуглом атакі крыла (т.зв. паляра Ліліенталя). Растлумачыў прычыны лунання птушак. Загінуў у час палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ляпоця ’шапялявы’ (добр., Мат. Гом.). Рус.вяц.ляпота ’тс’. Відавочна, балтызм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑ота ад дзеяслова, роднаснага да літ.švepl(i)úoti, šveplénti ’шапялявіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
згалада́лы, ‑ая, ‑ае.
Які доўга цярпеў голад; знясілены ад працяглага недаядання. Згаладалыя людзі ледзь варушацца, яны ўжо не маюць сілы нават трымаць рыдлёўку.Мікуліч.// Які прагаладаўся; галодны. Каб .. паказаць сябе не такім ужо згаладалым, Ота жуе ежу марудна.Бядуля.Згаладалыя за дзень, падпольшчыкі ўзялі лыжкі. Крупнік быў густы, смачны.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́РБУРГ ((Warburg) Ота Генрых) (8.10.1883, г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія — 1.8.1970),
нямецкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Вучань Э.Фішэра. Вучыўся ў Берліне і Гайдэльбергу. З 1930 кіраўнік Ін-та фізіялогіі клеткі ў Берліне. Даследаваў акісляльна-аднаўляльныя працэсы ў жывой клетцы, прыроду і функцыі ферментаў. Растлумачыў механізм клетачнага дыхання ўздзеяннем ферментаў. Навук. працы па фотасінтэзе і анкалогіі, хіміі браджэння. Нобелеўская прэмія 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Паначо́та, поночо́та ’цемра, цемната’ (Клім.). Калі лічыць па словаўтварэнню, то гэта аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ота (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 89) ад *паначыць (параўн. укр.поно́чіти ’цямнець вечарам’) і далей да ноч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЗІЛЬС ((Diels) Ота Паўль Герман) (23.1.1876, г. Гамбург, Германія — 7.3.1954),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Берлінскі ун-т (1899), дзе і працаваў (з 1906 праф.). З 1916 у Кільскім ун-це. Навук. працы па структурнай арган. хіміі. Адкрыў важнейшую рэакцыю арган. хіміі — дыенавы сінтэз (1928, разам з К.Альдэрам), каталітычную рэакцыю селектыўнага дэгідрыравання з дапамогай селену цыклагексенавага ці цыклагексанавага кольца ў малекулах поліцыклічных злучэнняў (1930). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Альдэрам).
чэшскі скульптар. Вучыўся ў Мастацка-прамысл. школе (Прага, 1906—09) і акадэміі Гранд-Шам’ер у Парыжы (1909—10). Чл.маст. суполак «Група мастакоў» (з 1911) і т-ва «Манэс» (з 1920). Аўтар скульпт. кампазіцый і партрэтаў, у якіх спалучаў тэндэнцыі экспрэсіянізму і кубізму («Гамлет», 1911; «Жаночая галава», «Канцэрт», абедзве 1912; «Дзяўчына з вялікімі вейкамі», 1924, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гад, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Змяя, гадзюка. [Бусел] ляціць з небасхілу, нішчыць гадаў гатовы...Дубоўка.
2.Разм.лаянк. Пра агіднага, шкоднага чалавека. Ота зірнуў на гаспадара, як на гадзюку, і спакойна сказаў: — Гад! Гнілая калода!Бядуля.Вораг ёсць вораг: грабежнік і кат, Не вер яму, гаду.Колас.
•••
Гад печаны — тое, што і гад (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́ЛАХ ((Wallach) Ота) (27.3.1847, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, — 26.2.1931),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1869). З 1870 у Бонскім ун-це (з 1876 праф.), з 1889 у Гётынгенскім ун-це. Навук. працы па хіміі тэрпенаў. Адкрыў ліманэн, феландрэн, фенхан, тэрпіпален і інш., указаў на іх генетычную сувязь з ізапрэнам (1891), рэакцыю аднаўляльнага амініравання альдэгідаў і кетонаў сумессю першасных і другасных амінаў з мурашынай кіслатой (1909). Нобелеўская прэмія 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАМ (Brahm; сапр.Абрахамзон; Abrahamsohn) Ота
(5.2.1856, г. Гамбург, Германія — 28.11.1912),
нямецкі тэатр. дзеяч, рэжысёр. Заснавальнік ням. сцэнічнага натуралізму. Вучыўся ў Берлінскім, Гейдэльбергскім і Страсбургскім ун-тах. З 1889 узначальваў літ.-тэатр.т-ва «Вольная сцэна», з 1894 — Нямецкі т-р, з 1904 — «Лесінг-тэатр» (усе ў Берліне). Паставіў амаль усе п’есы Г.Ібсена і Г.Гаўптмана, ставіў А.Хольца, І.Шлафа, Э.Заля, Л.Талстога. У яго спектаклях жыццёвая дакладнасць дэталяў спалучалася з глыбінёй распрацоўкі псіхал.Сцэн.