МАДУЛЬЁН, мадыльён (франц. modillon ад італьян. modiglione),

архітэктурная дэталь тыпу кранштэйна, якая падтрымлівае вынасную пліту ўвянчальнага карніза, пераважна ў ордэрнай архітэктуры (гл. Ордэр архітэктурны). Часам адыгрывае дэкар. ролю.

Мадульён.

т. 9, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кампазі́тны

(ад іт. composito = змешаны);

к. ордэр — архітэктурны ордэр, у якім схема карынфскай капітэлі ўскладнена чатырма іанічнымі валютамі, што падтрымліваюць абак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кары́нфскі

(гр. korinthos);

к. ордэр — архітэктурны ордэр, які склаўся ў старажытнагрэчаскім горадзе Карынфе; вызначаецца высокай капітэллю, упрыгожанай стылізаванымі лістамі аканта і завіткамі, што падтрымліваюць вуглы абака.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Wóhnungszuweisung f -, -en о́рдэр на кватэ́ру

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

іані́чны

(гр. ionikos);

і. ордэр — архітэктурны ордэр, які склаўся ў іанічных абласцях Стараж. Грэцыі; вызначаецца наяўнасцю базы, валюты на капітэлі і антаблементам без метопаў і трыгліфаў (параўн. дарычны, карынфскі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Záhlungsanweisung f -, -en чэк, о́рдэр; плаце́жнае даручэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІКТЫ́Н (Iktinos),

старажытнагрэчаскі архітэктар 2-й пал. 5 ст. да н.э. Буйнейшы архітэктар перыяду класікі. Яго работам уласцівы выкарыстанне сістэмы арх. ордэраў, пластычнасць, сінтэз форм дарычнага ордэра і іанічнага ордэра Пабудаваў Парфенон (447—438 да н.э., з Калікратам) і адэон Перыкла ў Афінах, храм Апалона ў Басах (каля 430 да н.э.), у якіх упершыню выкарыстаў карынфскую капітэль (гл. Карынфскі ордэр).

т. 7, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дары́чны

(гр. dorikos);

д. ордэр — архітэктурны ордэр, які склаўся ў дарыйскіх абласцях Стараж. Грэцыі; вызначаецца адсутнасцю базы ў калон, простай формай капітэлі, а таксама наяўнасцю трыгліфаў і метопаў у фрызе (параўн. іанічны, карынфскі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

nakaz, ~u

м. наказ; загад; распараджэнне;

nakaz urzędowy — службовы загад;

nakaz wewnętrzny — унутраны наказ;

nakaz płatniczy — плацежны ордэр;

nakaz aresztowania — ордэр на арышт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДЭНТЫ́КУЛЫ (ад лац. denticulus зубец),

зубчыкі, сухарыкі, у класічнай архітэктуры рад невял. дэкар. выступаў на карнізе ў іанічным карынфскім і адным з варыянтаў рымска-дарычнага ордэраў (гл. Ордэр архітэктурны). Правобраз іх — рады тарцоў бэлек-брусоў, што перакрывалі порцік у арх. збудаваннях Стараж. Грэцыі. На Беларусі Д. выкарыстоўвалі як дэкор у культавай і грамадз. архітэктуры сярэдзіны 18—19 ст. (Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, жылыя дамы ў Мінску, Гродне, палац у в. Сноў Нясвіжскага р-на і інш.). Былі пашыраны ў архітэктуры 1950-х г.

Дэнтыкулы.

т. 6, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)