ко́е-куда́ нареч. сюды́-туды́, куды́е́будзь, куды́-нікуды́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cheesy [ˈtʃi:zi] adj.

1. тваро́жысты

2. infml ке́пскі, ніку́ды не ва́рты, дрэ́нны, пага́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nigdzie

1. нідзе;

2. нікуды;

nigdzie indziej — а) нідзе ў іншым месцы;

нікуды ў іншае месца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Нячэ́ўны, нечэ́ўнынікуды не варты, заняпалы’ (ТС). Магчыма, звязана з нячы́віль (гл.), што дае падставы для рэканструкцыі дыял. *ne‑čevenъ, гл. чо́віць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

luft :

do ~u разм. нікуды не варта

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дзе́цца, дзе́нуся, дзе́нешся, дзе́нецца; дзе́нься; зак. (разм.).

1. Знікнуць, прапасці.

Куды ён дзеўся? Нікуды ён не дзенецца.

2. Знайсці сабе месца, прытулак.

У незнаёмым горадзе не ведаеш, куды д. нанач.

|| незак. дзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Куды ж мне д.? Кудысьці кнігі з паліцы дзяваюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вытры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытрымаць.

•••

Вытрымліваць марку — тое, што і трымаць марку (гл. трымаць).

Не вытрымліваць (ніякай) крытыкі — быць нікуды не вартым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашвэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пашвэндацца доўга; набадзяцца. Нікуды ён не пойдзе! Хопіць, нашвэндаўся! — ..адказваю я за Додзіка. — Няма яму часу бадзяцца! Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нія́кі, -ая, -ае, займ. адмоўны.

1. У адмоўных сказах: ніводны, які б ні быў.

Ніякія довады не памаглі.

2. у спалучэнні з часціцай «не». Зусім не (разм.).

Н. я не сваяк табе.

Без нічога ніякага (разм.) — без дай прычыны; раптоўна.

Не вытрымліваць ніякай крытыкі — быць нікуды не вартым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

two-bit [ˈtu:bɪt] adj. infml ніку́ды не ва́рты;

It is a two-bit film. Грош цана гэтаму фільму.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)