Галінкі дрэва. Зялёнае вецце. Голае вецце. Венік з бярозавага вецця. □ Нізкарослая вярба гусціцца лёгкім веццем.Чорны.На нізкія парканчыкі задумліва схілялася вецце пажоўклых ужо вішань і яблынь.Сабаленка.
•••
Плесці з дуба веццегл. плесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грэ́бля, ‑і, ж.
Насціл з бярвення або галля для пераезду цераз балота, гразкае месца; гаць. Рота неўзабаве падыходзіла да балота, праз якое цягнулася грэбля.Мележ.Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы ды масціць грэблі.Якімовіч.// Насыпная дарога цераз нізкія балоцістыя мясціны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛАЦІ́ЧНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,23 км², даўж. 630 м, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 2,7 км². Схілы катлавіны невыразныя, нізкія, пад забалочаным лесам. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Уздоўж зах. берага цягнецца озавая града выш. 10—15 м. Выцякае р. Нячэрская, злучае яго з воз. Тутча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЛЛЕ,
возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вельніца (выцякае з возера), за 7 км на З ад г.п. Расоны. Пл. 0,55 км², даўж. 0,93 км, найб.шыр. 840 м, найб.глыб. 4,6 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 1,7 км².
Схілы катлавіны нізкія, на Пдвыш. да 3 м, разараныя, месцамі пад лесам. Берагі на Пн і Унізкія, пясчаныя, на Пд і З затарфаваныя, парослыя хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЗАЗО́Л,
возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэзіна (прыток р. Дняпро, цячэ праз возера), за 18 км на ПнУ ад г. Докшыцы. Пл. 3,02 км², даўж. каля 3 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 5,3 м, даўж. берагавой лініі 9,2 км. Пл. вадазбору 381 км². Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, параслі лесам, на Пнвыш. 4—8 м. разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, на ПдЗ зліваюцца са схіламі, пясчаныя. Дно сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
я́блыня, ‑і, ж.
Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі сакавітымі акруглымі пладамі (яблыкамі). Садовая яблыня. Дзікая яблыня. □ Галлё панадна разлапушыў За хатай прадзедавай сад; Чарэшні, яблыні і грушы Сышліся згодліва ў рад.Купала.На яблыні ружовы цвет — Галіна пры галіне.Лужанін.Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДО́МЖАРЫЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сергуч, за 26 км на ПдЗ ад г. Лепель, на тэр.Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пл. 2,29 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,3 км. найб.глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі больш за 6 км. Пл. вадазбору 30,5 км². Схілы катлавіны нізкія, параслі лесам і хмызняком. На Увял. заліў. Берагі нізкія, забалочаныя, у паўд.ч. тарфяністыя, пад хмызняком. Дно плоскае, каля берагоў выслана торфам. месцамі пяском, у цэнтр.ч. сапрапелем. Вада вызначаецца нізкай празрыстасцю, змяшчае вял. колькасць арган. рэчыва. Зарастае. На Пн выцякае ручай у р. Сергуч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
remonstrate
[rɪˈmɑ:nstreɪt]
v.i.
1) (against) пратэстава́ць
2) (with) сарамаці́ць
The teacher remonstrated with the boy about his low marks — Наста́ўнік сарамаці́ў хлапца́ за яго́ныя ні́зкія адзна́кі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пла́ўні ’забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі’ (ТСБМ). Укр.пла́вня ’поплаў, чаротавыя зараснікі, якія заліваюцца вадой’, рус.пск.пла́вня ’зыбучае балоцістае месца, дрыгва’, арханг.пла́вни ’нізкія, заліўныя лугі’, польск.дыял.plawnia ’тс’. Да плаў (гл.) і суф. ‑н‑я ’месца, дзе быў плаў’, але, магчыма, да плаўі, у якім ‑j‑ > н’ (пад уплывам рус.пла́вни ’плаўні’). Параўн. таксама Бэрталь, ScSl, 15, 294.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
анто́наўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Рмн. ‑навак; ж.
1. Пашыраны сорт зімовай яблыні, на якой растуць буйныя, жоўтыя, віннакіслыя яблыкі. Пад цяжарам пахучых залатых яблыкаў згіналі да зямлі галіны антонаўкі.Васілевіч.
2. Плод гэтай яблыні. За хатамі спеюць улетку антонаўкі.Чорны.Паліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)