натхні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -нім, -ніце́, -ня́ць; -нёны; зак., каго-што.

1. Выклікаць натхненне, творчы ўздым.

Залатая восень натхняе паэтаў.

2. Выклікаць душэўны ўздым, заахвоціць да якіх-н. дзеянняў

Н. на напісанне верша.

Н. на подзвіг.

|| незак. натхня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цясні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м; цесніце́, -ня́ць; незак., каго-што.

1. Прымушаць адступіць; адцясняць.

Ц. варожыя флангі.

2. Абмяжоўваць каго-н. у прасторы, плошчы.

Не буду я вас ц., паеду да сына.

3. Сціскаць, спіраць (грудзі, дыханне і пад.).

Яна адчувала, як ёй цясніла дыханне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ня́цца ’узяцца, схапіцца; пачаць засвойваць’ (Гарэц.), ня́цьца ’стукнуцца; узяцца, схапіцца; набрацца розуму, зразумець, ахапіць розумам’ (Нас.), ня́тысь ’тс’, ня́лося ’дасталася’ (Булг.). Гл. няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Найм ’наём, найманне’ (ТС), часцей мн. на́ймы ’тс’ (Нас., Гарэц.), укр. на́йми мн., адз. на́єм, рус. наём, польск. najem, чэш. najem, славац. nájom, н.-луж. najam, славен. nájem, серб.-харв. на́јам, балг. на́ем, макед. наем. Прасл. *najьmъ, вытворнае ад *jęti, jьmǫ, гл. няць, яць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суня́ць ’стрымаць, спыніць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Янк. 2, Сл. ПЗБ), ’уціхамірыць, супакоіць’ (Сержп. Прымхі), суня́цца ’спыніцца’, ’супакоіцца’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.; асіп., Буз.), суніма́ць ’супакойваць’ (Гарэц., ТС), суніма́цца ’спыняцца, супакойвацца’ (ТСБМ, Некр., Сержп. Прымхі). З прыст. су- і коранем *jęti, jьmu, гл. няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патха́ння ’унушэнне’ (горац., Яруш.). Утворана ад той жа асновы, што і блізкае па значэнню натхнённе < на‑тх‑ня́ць (гл.) < прасл. -dъxnǫti. Так серб.-харв. надахнуйвати азначае ’ўнушаць’ і ’натхняць’, а літ. ikvepìmas – ’унушэнне’ і ’натхненне’. Прыстаўка па‑, магчыма, ад лексемы павучанне (< ст.-рус. по‑ученин), блізкай семантычна да патхання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыя́тны, прия́тный ’прыемны’; ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (віл., Сл. ПЗБ; міёр., добр., ЛА, 3), прыя́тліву ’прыязны’ (ТС). З рус. прия́тный ’тс’, якое з ц.-слав. приѩтьнъ ’прыемны’, што ад *prijęti (гл. прыня́ць, няць), параўн. ст.-бел. приятый ’варты прыняцця’, прияти ’ўзяць, набыць, прыняць’ (Ст.-бел. лексікон).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераня́ць ’перахапіць, падхапіць у час руху; засвоіць, запомніць; запазычыць’, трак. ’захварэць на панос’, віл. ’прыняць дзіцё пры родах’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. перейня́ти, переня́ты, перея́ти ’пераймаць, перахопліваць, пераняць’, рус. переня́ть ’пераняць, перахапіць’, пск. ’сустракаць ля брамы свайго дома’, польск. przejąć, przejmać ’узрушыць; прысвоіць, успадкаваць; перахапіць’. Паўночнаславянскае. Да прасл. *per‑jęti. Гл. таксама пераймаць, узяць і няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тума́ніць несов.

1. в разн. знач. тума́нить;

дым т. не́ба — дым тума́нит небо;

слёзы ~няць во́чы — слёзы тума́нят глаза́;

віно́ т. галаву́ — вино́ тума́нит го́лову;

2. (затемнять смысл слов) темни́ть;

ён не́шта т. — он что́-то темни́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аця́ць ’узяць’ (слуц., Абабурка, Лінгв. дасл., 4), ацяты ’агорнуты’ (Абабурка, там жа). З от‑яти, ст.-слав. отѧти ’адняць, забраць’, уяць узяць, убавіць’ (Нас.) і іншыя прыставачныя ўтварэнні ад прасл. jęti. Сюды ж, магчыма, узнятае шляхам дэкампазіцыі цяло́ ’схапіла, узяло’ ад цяць (от‑яти > о‑тяти), як няць ’схапіць’, ст.-рус. няти ’ўзяць’ (з vъn‑ęti, sъn‑ęti, гл. Ваян, RÉS, 22, 11; Слаўскі, 1, 536), параўн. зацяло (гаварыць) і заняло (мову), зацяты і заўзяты. Гл. ацяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)