The numbers 27 and 9 are uneven numbers — Лі́кі 27 і 9 — няцо́тныя лі́кі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
odd[ɒd]adj.
1. дзі́ўны, незвыча́йны, эксцэнтры́чны;
Mark had always been odd, but not to this extent… Марк заўсёды быў дзіва ком, але ж не да такой ступені…;
It is very odd. Гэта вельмі дзіўна.
2. выпадко́вы, нерэгуля́рны;
the odd mistake выпадко́вая памы́лка;
odd jobs выпадко́вая пра́ца, выпадко́выя даручэ́нні
3. няпа́рны;
an odd glove няпа́рная пальча́тка;
I was wearing odd socks. Я быў у розных шкарпэтках.
4.няцо́тны;
odd numbers няцо́тныя лі́чбы
5. крыху́ бо́льшы; дадатко́вы;
three hundred odd тры́ста з лі́шкам/з лі́шнім;
She is 60 odd. Ёй за шэсцьдзясят.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тронкі ‘назва гульні’: На грошы ў тронкі тут гуляюць / Парнаскі дзеўкі, дзецюкі («Тарас на Парнасе», Полымя. 1971, 10, 217), ‘гульня з каменьчыкамі’ (Рам. 8: «камушки кладутса в две кучки: три в одну и один в другую»), ‘гульня, змест якой у тым, каб пацэліць з рукі трыма алавяннымі шарыкамі ў ямку, што знаходзіцца ад гульца на пэўнай адлегласці’ (Мядзв.), ‘гліняныя або алавяныя шарыкі велічынёй з круглую кулю ад стрэльбы, якія служаць для гульні «ў тронкі»’ (Нік., Оч.), дро́нкі ‘дзіцячая гульня, калі драўляныя шарыкі кідаюць у ямачкі; няцотны лік шарыкаў у ямачцы лічыцца выйгрышам’ (маг., Яшк. Мясц.); сюды ж, відаць, і тро́нкі ‘дробная бульба’ (Рэг. сл. Віц.), ‘плод бульбы’ (Касп.) і не патлумачанае тронки (Шымк. Собр.). Параўн. рус.смал.тро́нка, тро́нки ‘гульня ў арлянку’, ‘шарык з волава або гліны памерам з арэх для гульні «ў тронкі»’ (СРНГ). Слова з не да канца высветленай этымалогіяй. Куркіна (Этимология–1983, 27–28) параўноўвае з укр.тріньки ‘трошкі’, рус.дыял.тро́ньки ‘тс’, балг.тро́нка ‘зусім мала’, сюды ж таксама серб. ці макед.тронка ‘крышка, парушынка’, макед.ронка ‘тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*tronъka ‘нешта вельмі малое’, роднаснае да прасл.*troxa (гл. трохі) і якое ўзводзіцца да *terti, *tьrǫ, гл. церці (ЕСУМ, 5, 648). Аднак абмежаваныя тэрытарыяльна назвы гульняў з розным зместам дапускаюць перанос наймення з іншых гульняў, напрыклад, “у ножыка” ад тронкі ‘сцізорык’, або зыходзячы са значэння ‘бульба’, параўн. укр.дыял.тромпак, кро́мпель ‘бульба’ (ЕСУМ, 5, 647). Лучыц-Федарэц (вусн. паведамл.) дапускае сувязь з з літ.treñkti ‘кідаць, шпурляць’. Сувязь з тры (гл.), відаць, другасная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Zahlf -, -en
1) лік;
geráde ~ цо́тны лік;
úngerade ~няцо́тны лік;
éine víerstellige ~ чатырохзна́чны лік
2) ко́лькасць;
j-n an der ~ übertréffen* перабо́льшваць каго́-н. па ко́лькасці;
óhne [sónder] ~ без лі́ку, незлічо́ны, незлічо́нае мно́ства;
der ~ nach па ко́лькасці;
sie wáren dréißig an der ~ іх было́ тры́ццаць (чалаве́к);
in vóller ~ усе́ по́ўнасцю
3) лі́чба; цы́фры, да́ныя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)