астранамічныя з’явы, пры якіх нябесныя свяцілы часткова або поўнасцю робяцца нябачнымі. Адбываюцца з-за таго, што больш далёкае ад Зямлі нябеснаецела закрываецца больш блізкім, ці таму, што на адно нябеснаецела падае цень другога. Да З. адносяць сонечныя і месяцовыя З., а таксама закрыцці зорак і планет (Месяц пры руху закрывае зорку ці планету), праходжанні планет па дыску Сонца (назіраюцца ў Меркурыя і Венеры), З. спадарожнікаў іншых планет, праходжанні ценю спадарожніка па дыску планеты і інш. Звесткі аб момантах З. і ўмовах іх бачнасці прыводзяцца ў астр. штогодніках.
Сонечныя З. адбываюцца, калі Месяц (у фазе маладзіка), праходзячы паміж Зямлёю і Сонцам, поўнасцю ці часткова засланяе Сонца. Поўнае З. Сонца назіраецца там, дзе на Зямлю падае цень Месяца. Дыяметр ценю звычайна не перавышае 250—270 км. Месяц рухаецца, і яго цень перамяшчаецца і вычэрчвае паслядоўна вузкую паласу поўнага З. Фаза поўнага З. доўжыцца да 7 мін 30 с, найчасцей 2—3 мін. Па-за паласой, куды падае паўцень Месяца, назіраецца частковае З.
Сонца Калі бачны вуглавы дыяметр Месяца меншы за сонечны, назіральнік бачыць кольцападобнае З. У час сонечнага З. даследуюць дынаміку і спектральны састаў атмасферы Сонца, сонечную карону, праводзяць эксперыменты для праверкі эфектаў тэорыі адноснасці па адхіленні прамянёў святла, што ідуць ад далёкіх зорак паблізу Сонца ў полі яго прыцягнення. Месяцовыя З. адбываюцца, калі Месяц (у поўню) і Сонца знаходзяцца з процілеглых бакоў ад Зямлі і Месяц часткова ці поўнасцю трапляе ў цень Зямлі. Назіраюцца адначасова на ўсім паўшар’і Зямлі, павернутым да Месяца. Працягласць поўнага З. Месяца 1 гадз 4 мін, а ўсяго З. ад пачатку да канца — больш за 3 гадз. Месяц поўнасцю не знікае ў час З., а слаба бачны з прычыны сонечнага святла, што пераламляецца ў зямной атмасферы.
Літ.:
Дагаев М.М. Солнечные и лунные затмения. М., 1978.
Н.А.Ушакова.
Схема сонечнага зацьмення: 1 — зона поўнага зацьмення; 2 — зона частковага зацьмення; а, б, в — поўнае, частковае, кольцападобнае зацьменні.Схема зацьмення Месяца.Да арт.Зацьменні. Сонечная карона, сфатаграфаваная ў час сонечнага зацьмення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плане́та
[лац. planeta, ад гр. planetes (aster) = блукаючая зорка]
нябеснаецела, якое верціцца вакол Сонца і свеціцца адбітым сонечным святлом.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
glob, ~u
м.
1.нябеснаецела; планета;
2. зямны шар;
glob ziemski — зямны шар;
srebrny glob астр. месяц
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
арбі́та
(лац. orbita = каляіна, дарога)
1) астр. шлях, па якім нябеснаецела ці касмічны апарат рухаецца ў прасторы адносна другога нябеснага цела;
2) перан. сфера дзеяння, пашырэння чаго-н. (напр. а. ўплыву).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
СУСВЕ́Т,
бясконцы ў часе і прасторы і бязмежна разнастайны па сваіх формах свет; усё, што існуе. У шырокім сэнсе С. з’яўляецца прадметам вывучэння ўсяго прыродазнаўства, кожная з галін якога даследуе пэўны бок С. У больш вузкім сэнсе навукай пра С. з’яўляецца астраномія. Будову С. як цэлага вывучае касмалогія.
Развіццё ўяўленняў пра С. прайшло некалькі этапаў. У старажытнасці пад С. разумелася населеная частка Зямлі. У Стараж. Грэцыі ўяўленні пра С. звязаны з адкрыццём шарападобнасці Зямлі, аддаленасці нябесных свяціл (Піфагор, Арыстоцель) і гіпотэзай пра рух Зямлі (Філалай, Арыстарх Самоскі). У сярэдневякоўі ўсталявалася геацэнтрычная сістэма свету Пталамея. Пераварот ва ўяўленнях пра С. звязаны з канцэпцыямі М.Каперніка (гл.Геліяцэнтрычная сістэма свету), у якой Зямля разглядалася як звычайнае нябеснаецела, і Дж.Бруна, які прыйшоў да высновы пра бясконцасць зорнага С. З 19 ст. С. даследаваўся як зорная сістэма Млечнага Шляху (Галактыка). Новы этап у развіцці ўяўленняў пра С. звязаны з абгрунтаваннем у 20 ст. існавання інш. галактык і пераходам да вывучэння Метагалактыкі, ажыццяўленнем запуску першых штучных спадарожнікаў Зямлі і асваеннем касм. прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каме́та
[лац. cometa, ад гр. kometes (aster) — хвастатая (зорка)]
нябеснаецела ў выглядзе абкружанага туманнай абалонкай яркага ядра са светлай паласой у форме хваста.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арбі́та
(лац. orbita = каляіна, дарога)
1) шлях, па якім нябеснаецела ці касмічны апарат рухаецца ў прасторы адносна другога нябеснага цела;
2) перан. сфера дзеяння, пашырэння чаго-н. (напр. а. уплыву);
3) вачніца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спадаро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які знаходзіцца ў дарозе разам з кім-н.
Мой с. — вясёлы чалавек.
2.перан. Тое, што спадарожнічае чаму-н., з’яўляецца разам з чым-н.
Сырое надвор’е — с. прастудных захворванняў.
3.Нябеснаецела, якое рухаецца вакол планеты, зоркі.
С.
Зямлі — Месяц.
4. Касмічны апарат, які запускаецца ў касмічную прастору з дапамогай ракетных установак.
Запусціць с.
|| ж.спадаро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
|| прым.спадаро́жнікавы, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.) іспадаро́жніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
плане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.
1.Нябеснаецела, якое верціцца вакол Сонца і свеціцца адбітым сонечным святлом. Людзі шушукаліся, глядзелі на машыніста з такой зацікаўленасцю, нібы ён сапраўды істота іншай планеты.Бядуля.//Кніжн. Зямля, зямны шар. І «Аўрора», агнём скалонуўшы планету, аддавала салют маладосці сусвету.А. Вольскі.
2.перан.Разм.уст. Тое, што і планіда (у 1 знач.). [Сцяпан:] — Можа, у мяне планета такая.Асіпенка.
[Лац. planeta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
globe
[gloʊb]1.
n.
1) ку́ля f., шар -а m., сфэ́ра f., зямна́я ку́ля
2) зямля́f., сьвет -у m.
3) плянэ́та f., нябе́снаеце́ла
4) глёбус -а m.
2.
v.
прыма́ць фо́рму ша́ра, надава́ць фо́рму ша́ра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)