перанасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак.

1. каго-што і чаго. Перанесці, аднесці куды-н. за некалькі прыёмаў.

П. цэглу пад павець.

Колькі ён грыбоў за лета і восень перанасіў.

2. што. Знасіць вялікую колькасць чаго-н. (адзення, абутку).

3. каго (што). Пра цяжарных: пранасіць дзіця больш за належны тэрмін.

|| незак. перано́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак., каго-што.

1. Занесці, даставіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. інструменты ў кладоўку.

2. Упісаць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. студэнтаў у спісы.

П. рахункі ў рэестр.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засыпаць, замесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Завіруха пазаносіла снегам усе дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак.

1. каго-што. Перанесці з аднаго месца ў другое ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

П. сена ў копы.

2. што. Давесці да непрыгоднага для нашэння стану (пра вопратку, абутак; разм.).

3. каго-што. Ходзячы на працягу якога-н. часу, патрымаць на руках каго-, што-н.

П. дзіця.

4. што. Пахадзіць у чым-н., у якім-н. адзенні.

П. сестрыну сукенку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

used

adj.

1) [ju:zd] ня но́вы, ужыва́ны, стары́, но́шаны (пра абу́так, во́пратку)

a used car — ужыва́ны аўтамабі́ль

2) [ju:st] прызвыча́ены

You’ll soon get used to it — Вы ху́тка прызвыча́іцеся да гэ́тага

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

używany

używan|y

ужываны; карыстаны; выкарыстаны; ужыты;

odzież ~a — ужыванае (ношанае) адзенне;

obuwie ~e — ужываны (ношаны) абутак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

поде́ржанный

1. прич. патрыма́ны;

2. прил. патрыма́ны; (бывший в употреблении) ужыва́ны; (поношенный) но́шаны; (старый) стары́;

магази́н поде́ржанных веще́й магазі́н ужыва́ных (стары́х) рэ́чаў;

поде́ржанное пальто́ пано́шанае паліто́;

поде́ржанная кни́га патрыма́ная (ужыва́ная) кні́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насі́ць, нашу́, но́сіш, но́сіць; но́шаны; незак.

1. каго-што. Тое, што і несці¹ (у 1 знач.), але абазначае дзеянне, якое пастаянна паўтараецца, адбываецца ў розных напрамках і ў розны час.

Н. бульбу ў склеп.

Н. дзіця на руках.

2. што. Адзявацца пэўным чынам, надзяваць на сябе, а таксама мець на сабе.

Н. светлыя сукенкі.

Н. акуляры.

Н. бараду.

3. што. Трымаць, мець заўсёды пры сабе.

Н. пашпарт у кішэні.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Перамяшчаць з месца на месца сілай свайго руху (пра вецер, ваду і пад.).

Вецер носіць лісце.

5. што. Мець якое-н. імя, прозвішча, званне, тытул і пад.

Н. прозвішча мужа.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Мець адзнакі чаго-н., характарызавацца чым-н.

Спрэчка насіла востры характар.

7. перан., што. Утрымліваць у сабе; адчуваць што-н., думаць пра што-н.

Н. надзею на выздараўленне.

8. (звычайна ў спалучэнні са словамі «пад сэрцам»), каго (што). Быць цяжарнай.

Н. дзіця пад сэрцам.

9. што. Трымаць у нейкім становішчы.

Н. руку на павязцы.

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Збіраць на кветках і дастаўляць у вулей (пра пчол).

Жывуць пчолкі і мядок носяць.

11. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Мець адзнакі, характэрныя рысы чаго-н., якога-н. часу.

Будынак носіць сляды грэчаскай архітэктуры.

12. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Мець якую-н. прысвоеную назву, імя якога-н. дзеяча.

Мінскі педуніверсітэт носіць імя Максіма Танка.

13. што. Адлюстроўваць пэўны ўнутраны стан.

Бледны твар яго заўсёды насіў выраз разгубленасці.

Да пары збан ваду носіць (разм.) — усё мае свой час.

Дзе цябе (вас) бог носіць? (разм., жарт.) — здзіўленне пры сустрэчы, калі доўга не бачыліся.

За плячамі не насіць (разм.) — аб чым-н. такім, што не абцяжарвае.

Насіць на руках каго (разм.) — надта песціць каго-н.; балаваць.

|| наз. нашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і но́ска, -і, ДМ но́сцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)