ХІ́ЛАРЫ (Hillary) Эдмунд Персіваль (н. 20.7.1919, г. Окленд, НоваяЗеландыя),
альпініст, палярнік, грамадскі дзеяч. У 1953 разам з Н.Тэнцынгам выканаў першаўзыходжанне на Джамалунгму. У 1955—58 кіраваў групай новазел. даследчыкаў у складзе Трансантарктычнай экспедыцыі краін Брытанскай садружнасці, дасягнуў Паўд. полюса (1958). У 1960—61 узначальваў экспедыцыю ў Гімалаях па вывучэнні працэсаў акліматызацыі ва ўмовах доўгатэрміновага знаходжання на вял. вышынях; у 1967 зрабіў першаўзыходжанне на г. Гершэль (Антарктыда, выш. 3335 м); у 1977 у часе экспедыцыі па р. Ганг упершыню падняўся да яе вытокаў. Займаецца арганізацыяй буд-ва школ, бальніц, аэрадромаў для шэрпаў, у т. л. на ўласныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дамініён
(англ. dominion, ад лац. dominium = валоданне)
дзяржава ў складзе Брытанскай імперыі (да 1947 г.), якая прызнавала ўладу англійскага караля — Канада (з 1867 г.), Аўстралійскі Саюз (з 1901 г.), НоваяЗеландыя (з 1907 г.) і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛЬПІ́ЙСКАЯ СКЛА́ДКАВАСЦЬ,
эра тэктагенезу, што адбываўся з канца мелу і пераважна ў кайназоі. Выявілася ў межах геасінклінальных абласцей, якія развіваліся ў мезазоі і раннім палеагене, завяршылася ўзнікненнем маладых горных утварэнняў — альпідаў. Да вобласці альпійскай складкаватасці належаць складкавыя горы: у Еўропе Альпы, Пірэнеі, Андалускія, Апеніны, Карпаты, Дынарскае нагор’е, Стара-Планіна, Крымскія горы; у Азіі Каўказ, Пантыйскія, Таўр, Туркмена-Харасанскія, Эльбурс, Загрос, Сулейманавы горы, Гімалаі, складкавыя ланцугі Бірмы, Інданезіі, Камчаткі, Японскіх і Філіпінскіх а-воў; у Паўн. Амерыцы складкавыя хрыбты Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Аляскі і Каліфорніі; у Паўд. Амерыцы Анды; таксама архіпелагі, якія акаймоўваюць Аўстралію з У, у т. л. а-вы Новая Гвінея і НоваяЗеландыя. Альпійская складкаватасць месцамі закранула і суседнія платформы — Юрскія горы і частку Пірэнейскага п-ва ў Зах. Еўропе, паўд.ч. гор Атлас у Паўн. Афрыцы, Таджыкскую дэпрэсію і паўд.-зах. адгор’і Гісарскага хрыбта ў Сярэдняй Азіі, усх.ч. Скалістых гор у Паўн. Амерыцы, Антарктычны п-аў у Антарктыдзе і інш. На тэр. Альпійскай складкаватасці захоўваецца тэктанічная актыўнасць, што выяўляецца ў моцным расчляненні рэльефу, высокай сейсмічнасці, шматлікіх дзеючых вулканах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХААКІЯ́НСКІ ГЕАСІНКЛІНА́ЛЬНЫ ПО́ЯС,
найбуйнейшы ўскраінна-мацерыковы рухомы пояс зямной кары, які акаймоўвае Ціхі акіян. Ад ложа акіяна аддзелены сістэмай глыбакаводных жалабоў. Працягласць (па знешнім кальцы) каля 56 тыс.км, шыр. ад соцень да 3—5 тыс.км. Уключае глыбакаводныя жалабы, астраўныя дугі, ускраінныя моры, горныя складкавыя сістэмы Андаў; Кардыльераў Паўн. Амерыкі (з Аляскай); Чукоцкага і Камчацкага п-авоў; Сіхатэ-Аліня; а-воў Сахалін, Японскіх, Тайвань, Філіпінскіх, Новая Гвінея; Паўд.-Усх. Кітая; Усх. Аўстраліі; а-воў Новая Каледонія і НоваяЗеландыя; Трансантарктычных гор і Антарктычнага п-ва. Ц.г.п. — поле максімальнай сейсмічнай і вулканічнай актыўнасці Зямлі. Ц.г.п. фарміраваўся з позняга дакембрыю (рыфею), што пацвярджаецца наяўнасцю афіялітаў у саставе складкавых сістэм, да пачатку кайназою.
Адэлаідская складкавая сістэма Аўстраліі і Яе працяг на в-ве Тасманія і ў Трансантарктычных гарах — найб. ранняй генерацыі, якая завяршылася ў ардовіку; Катазіяцкая сістэма Кітая — у дэвоне, Лахланская ва Усх. Аўстраліі — у познім дэвоне, унутр. зоны Японскіх а-воў, Новай Гвінеі і Новай Зеландыі, Новаанглійская сістэма Усх. Аўстраліі, усх. зоны Цэнтр. Анд, складкавасць Антарктычнага п-ва — у познім палеазоі і раннім мезазоі. Заключныя дэфармацыі ўнутр. зон Кардыльераў Паўн. Амерыкі, на а-вах Японскіх, Новай Гвінеі і Новай Зеландыі адбыліся ў канцы юры — пачатку мелу; складкава-насоўныя структуры Сіхатэ-Аліня і Пенжынска-Анадырскай зоны Каракіі — у познамелавы перыяд; астатняй Каракіі, зах. Камчаткі, усх. Сахаліна, зах. Філіпін, усх. зон Кардыльераў Паўн. Амерыкі і Анд — у раннепалеагенавы перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІТА́РНАЯ ДЗЯРЖА́ВА,
форма тэрытарыяльнай будовы дзяржавы, пры якой яе тэрыторыя падзяляецца на адм.-тэр. адзінкі — вобласці, раёны, акругі. Ад федэрацыі адрозніваецца адсутнасцю федэратыўных адзінак — штатаў, зямель. У складзе У.дз. могуць быць асобныя аўт. нац.-дзярж. ўтварэнні, якія маюць атрыбуты ўласнай дзяржаўнасці (напр., у складзе унітарнай Украіны знаходзіцца Рэспубліка Крым). Ва У.дз. адна канстытуцыя, адно грамадзянства, адна сістэма органаў дзярж. улады. Адм.-тэр. адзінкі кіруюцца законамі, што прымаюцца цэнтр. органамі; іх тэрыторыя можа быць зменена агульнадзярж. законам без згоды мясц. органаў і мясц. насельніцтва. Існуюць У.дз. дэцэнтралізаваныя (рэгіянальныя органы фарміруюцца незалежна ад цэнтр. органаў, узаемаадносіны паміж імі будуюцца на пачатках дэцэнтралізацыі; Вялікабрытанія, НоваяЗеландыя, Іспанія, Італія, Японія) і цэнтралізаваныя (падначаленне рэгіянальных органаў цэнтру ажыццяўляецца праз службовых асоб, якія назначаюцца цэнтр. уладай; Беларусь, Казахстан, Узбекістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЛС (Eccles) Джон Кэр’ю (27.1.1903, г. Мельбурн, Аўстралія — 1997),
аўстралійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1941), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1959). Прэзідэнт Аўстрал.АН (1957—61). Скончыў Мельбурнскі (1925) і Оксфардскі (1929) ун-ты. З 1927 працаваў у Ч.С.Шэрынгтана ў г. Оксфард. З 1937 дырэктар Ін-та паталогіі ў г. Сідней, з 1944 праф. Атагскага ун-та (НоваяЗеландыя), з 1951 праф. Канберскага ун-та, у 1966—68 у Ін-це біямед. даследаванняў г. Чыкага, з 1963 дырэктар НДІ нейрабіялогіі і дэкан Нью-Йоркскага ун-та. Навук. працы па электрафізіялогіі і фізіялогіі ц. н. с. Даследаваў эл. працэсы ў нерв. клетках, іонныя механізмы перадачы нерв. імпульсу. Нобелеўская прэмія 1963 (з А.Л.Ходжкінам, А.Ф.Хакслі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-ДЫЯ́РМІД (MacDiarmid) Алан Грэхам (н. 14.4.1927, г. Мастэртан, НоваяЗеландыя),
амерыканскі хімік. Чл.
Нац. АН ЗША (2002), Нац.інж. акадэміі ЗША (2002). Скончыў Новазеландскі (1950), Вісконсінскі (1953) і Кембрыджскі (1855) ун-ты. З 1956 у Пенсільванскім ун-це (з 1964 праф.). Навук. працы па хіміі цвёрдага цела, электрахіміі, вывучэнні эл., магн. і аптычных уласцівасцей электраправодных палімераў. Шляхам галагеніравання поліацэтылену сінтэзаваў новы тып матэрыялаў — электраправодныя палімеры (1977; з А.Дж.Хігерам, Х.Шыракавай). У 1980-х г. пераадкрыў поліанілін, які з-за высокай стабільнасці ў адносінах да навакольнага і агрэсіўных асяроддзяў стаў найб. пашыраным электраправодным палімерам. Нобелеўская прэмія 2000 (з Хігерам, Шыракавай). Медаль Рэзерфарда Каралеўскага т-ва Новай Зеландыі (2000).
Тв.:
Рус.пер. — Электропроводящие полимеры (разам з Р.Б.Канерам) // В мире науки. 1988. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБА́ЧЫЯ.
воўчыя, псовыя (Canidae), сямейства млекакормячых атр. драпежных. 15 (12) родаў, 35 (29) відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды і некат. астравоў (Мадагаскар, НоваяЗеландыя, Сулавесі, Тайвань, арх. Меланезія і Палінезія). Жывуць у разнастайных, пераважна адкрытых ландшафтах. Селяцца ў норах або логавах. Трымаюцца паасобна, часам парамі, некат. — сямейнымі групамі і зграямі. На Беларусі пашыраны воўк, ліс, янотападобны сабака.
Даўж. да 160 см, маса да 80 кг. Афарбоўка разнастайная, пераважна аднатонная. Галава падоўжаная, морда вострая, вушы стаячыя. Футра густое, звычайна пушыстае. Хвост доўгі. На пярэдніх лапах па 5 пальцаў (у гіенавага сабакі — 4), на задніх — па 4; кіпцюры тупыя, не ўцягваюцца. Драпежнікі, спажываюць і расл. корм. Манагамы. Нараджаюць 3—4 (зрэдку да 13—16) шчанят 1 раз на год. Многія С. — аб’екты промыслу і зверагадоўлі (ліс, пясец і інш.). Да С. адносяцца ўсе пароды сабак свойскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЦКІ Іван Францавіч (1856 або 1861, Смаргоншчына, Гродзенская вобл. — 2.5.1939),
бел. мемуарыст, падарожнік. Юнацтва правёў на Украіне. У 1893 вярнуўся ў г. Смаргонь, уключыўся ў рэв. барацьбу, арганізаваў б-ку, прапагандаваў творы Л.Талстога і М.Горкага, пісаў карэспандэнцыі ў віленскія газеты. З 1901 падарожнічаў за мяжою, напісаў кнігу «НоваяЗеландыя — Еўропа» — першае на рус. мове апісанне Новай Зеландыі (забаронена цэнзурай, карэктурны адбітак зберагаецца ў Гродзенскім гіст.-археал. музеі). Перад рэвалюцыяй 1905—07 вярнуўся на радзіму. За актыўны ўдзел у рэв. падзеях арыштаваны і сасланы ў Валагодскую губ. У турме і ссылцы напісаў па просьбе М.Рубакіна ўспаміны «З майго жыцця ў вёсцы», прысвечаныя рэв. падзеям у Смаргоні ў канцы 19 — пач. 20 ст. (рукапіс зберагаецца ў Дзярж. б-цы Расіі, Масква). З ссылкі ўцёк у Фінляндыю. Вярнуўшыся на радзіму, устанавіў сувязі з газ. «Наша ніва», пісаў у яе карэспандэнцыі (магчыма, пад псеўданімам Смаргонец). У 1920—30-я г. падтрымліваў сувязь з Т-вам бел. школы.
Літ.:
Дридзо А. Путешественник из Сморгони // Нёман. 1984. №4;
Каранеўскі А. Па слядах рэвалюцыянера і публіцыста // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1985. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛО́ПЦАВА Алена Іванаўна (н. 21.5.1960, Мінск),
бел. спартсменка (веславанне акадэмічнае). Засл. майстар спорту СССР па акад. веславанні (1980), майстар спорту СССР па плаванні (1973). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Чэмпіёнка свету сярод юніёраў (1978, Бялград) на двойцы парнай на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіёнка XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на двойцы парнай (1000 м), бронз. прызёр XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія), на чацвёрцы парнай без рулявой (2000 м). Чэмпіёнка свету (1981, г. Мюнхен, Германія; 1982, г. Люцэрн, Швейцарыя; 1983, г. Дуйсбург, Германія) на чацвёрцы парнай з рулявой (1000 м). Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1985, Бельгія; 1990, Аўстралія; 1991, Вена) на чацвёрцы парнай без рулявой (2000 м). Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1978, г. Окленд, НоваяЗеландыя) на чацвёрцы парнай з рулявой (1000 м). Чэмпіёнка Спартакіяд народаў СССР [1979; 1983, Масква — на чацвёрцы парнай з рулявой (1000 м); 1991, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — на двойцы парнай (2000 м) і на чацвёрцы парнай без рулявой (2000 м)], бронз. прызёр (1983, Масква) на двойцы парнай (1000 м). 15-разовая чэмпіёнка СССР (1977—85, 1989—91) на двойцы парнай і на чацвёрцы парнай.