абно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн.новак; ж.

Разм. Новая, нядаўна набытая, пашытая рэч, якой яшчэ не карысталіся. Купіць абноўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёпастано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн.новак; ж.

Пастаўленая ў радыёстудыі і перададзеная па радыё п’еса або інсцэніроўка літаратурнага твора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зянко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн.новак; ж.

Рэжучы інструмент для апрацоўкі ўваходнай часткі адтуліны ў металічных, пластмасавых і пад. дэталях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пістано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн.новак; ж.

Разм. Пістоннае ружжо. [Якаў] зняў з плячэй пістаноўку ды ў сенцах на цвіку павесіў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асігно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн.новак; ж.

Дакумент, адрасаваны банку распарадчыкам крэдыту, паводле якога банк праводзіць выплату або пералічэнне асігнаванай сумы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн.новак; ж.

Шматгадовая нізкарослая балотная расліна сямейства багноўкавых з прадаўгаватым лісцем і дробнымі цёмна-чырвонымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераэкзамено́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн.новак; ж.

Паўторны экзамен у сістэме школьнага навучання пасля нездавальняючага адказу на першым. Пераэкзаменоўка па алгебры. Атрымаць пераэкзаменоўку на восень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. ставіць.

2. Становішча, манера трымаць якую-н. частку цела.

Правільная п. ног.

3. Спосаб рабіць што-н., арганізацыя чаго-н.

П. музычнай адукацыі ў школах.

4. Р мн. -но́вак. Тое, што і спектакль.

Тэатральная п.

|| прым. пастано́вачны, -ая, -ае (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн.новак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перастаўляць — пераставіць (у 1–3 знач.).

2. У матэматыцы — размяшчэнне (элементаў) у якім‑н. парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёўстано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн.новак; ж.

Радыёапаратура, устаноўленая ў месцы яе пастаяннай эксплуатацыі. У саўгасе электрычнасць, Відната без кошту. Свая радыёўстаноўка, Тэлефон і пошта. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)