НЕРВО́ВАЯ ТКА́НКА,
комплексы нервовых і гліяльных клетак, спецыфічных для жывёльных арганізмаў; асн. структурна-функцыян. элемент нервовай сістэмы. Забяспечвае рэгуляцыю жыццядзейнасці тканак і органаў, іх інтэграцыю ў арганізме і сувязь з навакольным асяроддзем. Эвалюцыйна паяўляецца ў кішачнаполасцевых і дасягае найб. складанага развіцця ў кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга млекакормячых і чалавека. Нерв. клеткі (нейроны) не дзеляцца, валодаюць асаблівай узбуджальнасцю, праводнасцю і здольныя ўтвараць стабільныя кантакты з інш. клеткамі. Гліяльныя клеткі (нейраглія) — трафічны, апорны і ахоўны апарат. Звычайна Н.т. абкружана слаямі злучальнай тканкі (у пазваночных — мазгавыя абалонкі). А.С.Леанцюк.
т. 11, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАІМКЛІ́ВЫЯ НЕРВО́ВЫЯ ВАЛО́КНЫ, аферэйтныя, сенсорныя, адчувальныя валокны,
адросткі нервовых клетак (аксоны) разам з іх абалонкамі, якія перадаюць узбуджэнне ад знешніх і ўнутр. рэцэптараў у цэнтральную нервовую сістэму (да спіннога мозга або да розных аддзелаў галаўнога мозга). Нерв. клеткі размешчаны або ў рэцэптарным органе, або ў спецыфічных адчувальных гангліях. Падзяляюцца на зрокавыя, слыхавыя, нюхальныя і інш. Некат. цэнтраімклівыя нервы складаюцца з валокнаў розных рэцэптараў (напр., скурныя і мышачныя), большасць — з валокнаў аднаго тыпу адчувальнасці. Уласна цэнтраімклівыя нервы сустракаюцца рэдка, звычайна маюць у сабе і цэнтрабежныя нервовыя валокны (змешаныя нервы).
т. 17, с. 167
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інду́кцыя ж., в разн. знач. инду́кция;
магні́тная і. — магни́тная инду́кция;
зако́н узае́мнай ~цыі нерво́вых працэ́саў — зако́н взаи́мной инду́кции не́рвных проце́ссов
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
інду́кцыя, -і, ж. (спец.)
1. Спосаб разважання і метад даследавання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; проціл. дэдукцыя (кніжн.).
2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля.
3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.
Закон узаемнай індукцыі нервовых працэсаў.
|| прым. індукцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тармажэ́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. тармазіць (у 1, 2 знач.).
2. Спец. Аслабленне або спыненне ўзбуджэння ў тканцы арганізма, калі прадаўжае дзейнічаць раздражняльнік; актыўная затрымка дзейнасці нервовых цэнтраў або рабочых органаў. Тармажэнне і ўзбуджэнне. Цэнтры тармажэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРСЕПТРО́Н (англ. perceptron ад лац. perceptio разуменне, успрыманне),
сістэма, якая мадэлюе ўспрыманне вобразаў. Прапанаваны амер. вучоным Ф.Розенблатам (1957; зрокавы аналізатар «Марк-1»). Тэрмін «П.» выкарыстоўваюць таксама ў дачыненні да сістэм (пераважна на базе ЭВМ) для рашэння задач, звязаных з распазнаваннем вобразаў.
Мадэль успрымання (персептыўную мадэль) можна ўявіць у выглядзе 3 слаёў нейронаў: рэцэптарнага (S), пераўтваральных нейронаў (A) і слоя рэагавальных нейронаў (R). Ад знешняга ўзбурэння ў S-слоі ўзнікаюць сігналы, якія распаўсюджваюцца па нервовых шляхах (гл. Нейронная сетка) і дасягаюць A-слоя, дзе ў адпаведнасці з сукупнасцю ўваходных сігналаў выпрацоўваюцца новыя сігналы, якія паступаюць у R-слой. Успрыманне якога-н. аб’екта адпавядае ўзбуджэнню пэўных нейронаў з R-слоя.
т. 12, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плексі́т
(ад лац. plexus = спляценне)
захворванне нервовых спляценняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэцэ́птар, ‑а, м.
Канцавыя ўтварэнні адчувальных нервовых валокнаў (у арганізмах жывёл і чалавека), якія ўспрымаюць раздражненні з навакольнага і ўнутранага асяроддзя і ператвараюць іх у нервовыя імпульсы.
[Ад лац. recipio — успрымаю.]
рэцэпта́р, ‑а, м.
Работнік аптэкі, які прымае заказ на прыгатаванне лякарства па рэцэпту ўрача; фармацэўт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́нус, ‑у, м.
1. Працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыяніраванне органаў. Мышачны тонус. Тонус нервовай сістэмы. Тонус клетак кары галаўнога мозга.
2. перан. Ступень жыццядзейнасці арганізма або асобных тканак. Павышаны тонус. Жыццёвы тонус.
[Лац. tonus — ад грэч. tonos — напружанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўрыле́ма
(ад неўра- + гр. lemma = скурка)
абалонка нервовых валокнаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)