accessory before the fact

непасрэ́дны саўдзе́льнік (падбухто́рнік)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вазго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Спец. Непасрэдны пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага ў газападобны стан (мінаючы вадкую фазу); сублімацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прара́б, ‑а, м.

Выканаўца работ; непасрэдны кіраўнік работ. Бацька працаваў прарабам па лесасплаву і лесанарыхтоўках і навучыў мяне любіць прыроду. Агняцвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БО́ЦМАН (галанд. bootsman),

званне малодшага (старшынскага) каманднага саставу на караблі, непасрэдны начальнік палубнай каманды. На вял. ваенных караблях некалькі боцманаў, адзін з іх галоўны.

т. 3, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРО́Н (франц. baron),

у Зах. Еўропе ў сярэднія вякі непасрэдны васал караля, пазней радавы дваранскі тытул (жан. баранэса). У Англіі (захаваўся і цяпер) тытул знаці, па рангу ніжэйшы за тытул віконта.

т. 2, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bezpośredni

1. непасрэдны, прамы, наўпросты;

~e połączenie — прамая (наўпростая) сувязь;

głosowanie ~e — прамое галасаванне;

2. непасрэдны, нязмушаны; натуральны; шчыры

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

direct​1 [dəˈrekt] adj.

1. прамы́, непасрэ́дны;

a direct answer прамы́ адка́з;

a direct influence непасрэ́дны ўплы́ў;

a direct flight беспераса́дачны рэйс

2. electr. пастая́нны (пра ток)

3. ling. : the direct object прамо́е дапаўне́нне;

direct speech про́стая мо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

naive

[naɪˈi:v]

adj.

1) наі́ўны, непасрэ́дны прастаду́шны

2) прасьцякава́ты, прастава́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сашча́ ’даска, аснова сахі’ (Касп.). Відаць, скарачэнне ад сашчэпа < сашчапіць (гл.) або непасрэдны дэрыват ад сашчапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прара́б ’выканаўца работ, непасрэдны кіраўнік работ’ (ТСБМ). Запазычанне новага часу з рус. складанаскарочанага прораб ’производитель работ’ (Крукоўскі, Уплыў, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)