Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
friction
[ˈfrɪkʃən]
n.
1) Phys., Mech. трэ́ньне, це́рце, шарава́ньне n.
2) нелады́pl. only; непаразуме́ньні pl., разыхо́джаньні, спрэ́чкі pl.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Су́тарма ’таўкатня, вялікая колькасць народу; сумяціца’ (Нас., Гарэц.), ’нелады, непарадак’ (Бяльк.), ’мітусня; непарадак’, ’вялікае скопішча людзей’ (Растарг.), ’праява, нейкая жывая істота’ (Косіч). Рус.калым.сутурма́, усх.-рус.су́торма, варонеж.суто́рьма ’тс’. Паводле Фасмера (3, 811–812), з *sǫ‑ ’су’ і *torьma, *toriti, параўн. су́торитъ ’малоць лухту’ (гл. су́тарыца), звязаныя з літ.tarýti, taraũ ’вымавіць’, tarmẽ ’гаворка’, грэч.τορός ’выразны, зразумелы; пранізлівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непала́дкі, ‑дак і ‑каў; адз. непаладка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Адсутнасць наладжанасці; недахопы ў рабоце чаго‑н. [Марцін:] — Слоў няма: МТС перадавая, але ўсякіх непаладак там вельмі многа.Лупсякоў.Стрыманы, ветлівы, камандарм амаль заўсёды, прыязджаючы ў дывізію, быў незадаволены, знаходзіў розныя непаладкі.Мележ.
2. Непаразуменні, сваркі; нелады. Апошні рубеж сталасці пройдзен, выпрабаванне на трываласць сям’і зроблена. Мінулі хвіліны спрэчак і непаладак.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расстро́йства, ‑а, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. расстройваць — расстроіць і расстройвацца — расстроіцца.
2. Замяшанне, разгубленасць. Калона прыйшла ў расстройства.
3. Няспраўны, заняпалы стан (у эканоміцы, гаспадарцы і пад.); беспарадак. Расстройства ў фінансавых справах.// Разлад, нелады паміж кім‑н. Сямейнае расстройства.
4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх‑н. органаў, сістэмы. Расстройства страўніка. Расстройства нервовай сістэмы.
5. Благі настрой, парушэнне душэўнай раўнавагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
waśń
waś|ń
ж. звадка; сварка, спрэчка, нелады, нязгода, непрыязнасць;
rodzinne ~nie — сямейныя сваркі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
разла́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Адсутнасць адзінства, адпаведнасці, згоднасці. Душэўны разлад. □ Пісьменнік [Янка Брыль] трапна паказаў сацыяльны разлад паміж бацькамі і дзецьмі, разлад, які канчаткова і беспаваротна загубіў бацькоў-мукасеяў.Майхровіч.
2. Нязгода, нелады; раздор. У разладзе, які з прыходам Просі пасяліўся ў Антосевай сям’і, відавочна выяўлялася нейкая памылка: толькі — якая? чыя?Васілевіч.Пакутуючы ад разладу з Лёдзяй, .. [Юрка] цэлую ноч прыдумваў самыя неверагодныя кары сабе і Севу.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tarcie
tarci|e
н.
1. трэнне; шараванне;
2. таркаванне;
3. ~a мн.нелады; непаразуменні; спрэчкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)