unaffected [ˌʌnəˈfektɪd] adj.

1. некрану́ты, нечапа́ны

2. шчы́ры, про́сты; натура́льны;

with uneffected pleasure са шчы́рым задавальне́ннем

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

virgin2 [ˈvɜ:dʒɪn] adj.

1. некрану́ты; чы́сты; першабы́тны;

virgin soil цаліна́;

virginsnow цалі́к, чы́сты некрану́ты снег;

a virgin forest першабы́тны лес;

virgin gold чы́стае зо́лата

2. няві́нная, цнатлі́вая (жанчына);

virgin modesty дзяво́чая сці́пласць

3. самаро́дны (пра металы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nietknięty

1. некрануты; незачэплены; нязрушаны;

2. цэлы; непашкоджаны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нетро́нутый некрану́ты; нечапа́ны; (не задетый) незачэ́плены; незакрану́ты; (не сдвинутый с места) нязру́шаны; (непочатый) непача́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імуна-

(лац. immunis = свабодны ад чаго-н., некрануты)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «імунітэт».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цалю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Увесь, ад пачатку да канца. Цалюткі дзень снуюць тут людзі — старыя і малыя, хто за Нёман, хто з-за Нёмана. Колас. // Цэлы, некрануты. Асобна на важкай патэльні прынеслі цалюткага парася. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

primeval

[praɪˈmi:vəl]

adj.

1) першабы́тны

2) некра́нуты, у натура́льным ста́не

primeval forests — першабы́тныя лясы́ (пу́шчы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

jngfräulich a

1. няві́нны, дзяво́цкі, цнатлі́вы

2. некрану́ты

3. дзяво́чы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

светластво́лы, ‑ая, ‑ае.

Са светлым ствалом. І Кузьма павёў аднойчы сябра ў сапраўды яшчэ некрануты стары лес, дзе сярод вялізных кустоў арэшніку раслі магутныя дубы і ліпы, светластволыя асіны і ясені, сівыя прысадзістыя грабы, гонкія елкі і стройныя белыя бярозы. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непоча́тый разг. непача́ты; (нетронутый) некрану́ты, някра́нуты;

непоча́тый край, непоча́тый у́гол (кого, чего) непача́ты край (каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)