даро́жанька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн.нек; ж.

Нар.-паэт. Ласк. да дарога. Ой вы, дарожанькі людскія, Пуцінкі вузкія, крывыя! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́ня, -і, мн. -і, дынь, ж.

Травяністая расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом, а таксама яе круглы або авальны салодкі плод.

|| памянш. ды́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. ды́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́нькі, нек; адз. банька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Набор невялікіх шклянак, якія ўжываюцца ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры. Паставіць банькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́санька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн.нек; ж.

Разм. і нар.-паэт. Памянш.-ласк. да гусь. Ой ляцелі гусанькі цераз сад. З нар. песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн.нек; ж.

Тое, што і шасцярня. Шасцярэнька прывода. □ Куды цікавей былі .. [Міколку] розныя цацкі: гайкі, каменьчыкі, шасцярэнькі чыгунныя. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Невялікая рака.

|| ласк. рэ́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. і (у народнай славеснасці) рэ́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. рачны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шасцярня́², -і́, мн.е́рні і (з ліч. 2, 3, 4) -цярні́, -це́рань і -це́рняў, ж.

Зубчастае кола, якое перадае рух.

|| памянш. шасцярэ́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. шасцяро́нны, -ая, -ае і шасце́рневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн.нек; ж.

Памянш. да пуня; невялікая пуня. [Сцяпан] нацянькі прайшоў да агародаў, паціху зайшоў у сваю пуньку і лёг на сена. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́шня, -і, мн. -і, -шань і -шняў, ж.

Садова-ягаднае дрэва з сакавітымі ядомымі цёмна-чырвонымі костачкавымі пладамі, а таксама плод гэтага дрэва.

|| памянш. ві́шанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. вішнёвы, -ая, -ае.

Вішнёвае варэнне.

В. колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. гл. сініць.

2. Сіняя фарба для падсіньвання бялізны, паперы.

С. для бялізны.

3. Сіняга колеру капіравальная папера для размнажэння чарцяжоў, а таксама чарцёж, адбіты з калькі на такой паперы (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)