лапа́цісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падобны па форме на лапату. Падмятаў тратуар невысокі каржакаваты стары з лапацістаю рыжаю барадою. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нізкаро́слы, ‑ая, ‑ае.

Невялікага росту; невысокі. Пярэдні, нізкарослы сібірак, раз-пораз зрываўся на бег. Кулакоўскі. Нізкарослая вярба гусціцца тонкім веццем. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банке́т2

(фр. banguette)

1) невысокі земляны насып для засцярогі чыгункі або гідратэхнічнага збудавання ад размывання вадой;

2) невысокі насып каля ўмацаванага вала для зручнасці стральбы з вінтовак;

3) пляцоўка на судне для размяшчэння компасаў, дальнамераў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАРСКІ́Я ЧАРАПА́ХІ (Cheloniidae),

сямейства чарапах. 4 роды, 6 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах; мігрыруюць на тысячы кіламетраў. Жывуць у вадзе, на сушу выходзяць для адкладкі яец. Усе віды ў Чырв. кнізе МСАП. Найбуйнейшая М.ч. — зялёная, або супавая (Chelonia mydas).

Даўж. яе панцыра да 1,4 м, маса да 400 кг. Панцыр М.ч. невысокі, абцякальнай формы, укрыты рагавымі шчыткамі. Галава і кароткая шыя не поўнасцю хаваюцца пад панцыр. Канечнасці — ласты; пярэднія — веслападобныя з кіпцюркамі, даўжэйшыя за заднія. Хутка плаваюць, глыбока ныраюць. Кормяцца малюскамі, рыбай, водарасцямі. Адкладваюць да 200 яец. Гл. таксама Біса.

Марская чарапаха зялёная.

т. 10, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ні́зкіневысокі’ (Яруш., ТС), ні́зкі́невысокі; нізінны; дрэнны па якасці’ (Сл. ПЗБ), укр. низьки́йневысокі’, рус. низкий ’тс’, польск. nizki ’тс’, чэш. nízký ’тс’, славац. nizky ’тс’, в.-луж., н.-луж. niski ’тс’, славен. nizek ’тс’; серб.-харв. ни̏зак ’тс’, макед. низок ’тс’, балг. ни́сък ’тс’ (< низък), низък ’нізкі (у маральных адносінах)’. Прасл. *nizъkъ, вытворнае ад *nizъ, гл. ніз. Прыватнае значэнне ’блізарукі’, параўн. нізкі на вочы (Сцяц., Жд. 1, Ян., ТС), нызкий на вочы (Клім.), параўн. укр. низький на очі, рус. низкий на глазы, літ. žemių, akių развілося, відаць, на базе ’той, які нізка схіляецца (каб разглядзець нешта)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карка́жа «малы некі хлопец расце, каркажа» (Сл. бел. нар. фраз.). Да каржак (гл.), каржакаваты (гл.) ’невысокі, каранасты’. Гл. таксама каркажаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірна́ты1 ’вілаваты, сукаваты’, ’парны, з раздвоеным караняплодам’, ’крываногі’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кірпа.

Кірна́ты2невысокі’ (Шатал.). Гл. кірпатых, кірпа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малы́II м. разм. jnger Kerl; Jnge m -n, -n; Kline (sub) m -n, -n (невысокі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адхо́ністы, ‑ая, ‑ае.

Не круты, спадзісты, пахілы. [Іван і Джулія] дабеглі ў самы ніз лагчынкі, прабраліся праз рададэндран на другі яе бок — невысокі, адхоністы ўзлобак — і знясілена пайшлі ўгору. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спава́жны, ‑ая, ‑ае.

Сталы, павольны, памяркоўны. Гаварыў невысокі чалавек. Голас у яго быў лагодны, спаважны. Асіпенка. Спаважны, памяркоўны характар Лыкоўскага ніяк не стасаваўся да Сашынага — няўрымслівага. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)