1. Зроблены, пакінуты наўсяківыпадак; які маецца ў якасці запасу. Запасны выхад. Запасны ключ. Запасныя часткі. Запасны ігрок.
2. Які мае адносіны да запасу (у 5 знач.). Запасны полк.//узнач.наз.запасны́, ‑ога, м. Ваеннаабавязаны запасу; запаснік. Павалілі [па мабілізацыі] грамадою запасныя, трымаючы кірунак на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wszelki
любы, кожны, усякі, усялякі;
na wszelki wypadek — наўсяківыпадак;
przy ~ch okolicznościach — пры любых абставінах (умовах)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
уся́кі, ‑ая, ‑ае; займ.азначальны.
1. Кожны, любы. Усякі раз адно і тое ж. □ — Вы спачатку, таварыш Бялоў, разбярыцеся, у чым справа, — спакойна заўважыў Ладынін. — Я разабраўся. Дзяўчына прыйшла да мяне са слязамі. — Не ўсякім слязам трэба верыць, — уставіў Васіль...Шамякін.Усякая птушка сваё гняздо бараніць.Прыказка.//узнач.наз.уся́кі, ‑ага, м.; уся́кая, ‑ай, ж. Кожны, любы чалавек. [Бацька:] — Не ўсякі любіць горыч і кіслату, не ўсякі мае моц, сілу.Баранавых.
2. Розны, усялякі. Вокны забіты, заложаны лучынаю, усякім рыззём.Колас.Усякія наведванні страшэнна стамлялі нашага хворага і нават больш — чамусьці раздражнялі.Васілевіч./узнач.наз.уся́кае, ‑ага, н.— Глупства! — засмяяўся Гамрэкелі і дакрануўся да пляча Арцёма. — Між суседзямі ўсякае здараецца.Самуйлёнак.
3.(звычайнаўспалучэннізпрыназ. «без»). Які-небудзь, які б то ні быў. Без усякай мэты. Без усякіх цяжкасцей.
•••
Без усякай задняй думкігл. думка.
Без усякіх; без (усяго) усякага — адразу, прама; безагаворачна.
Ва ўсякім выпадкугл.выпадак.
Ва ўсякім разегл. раз 1.
Наўсяківыпадакгл.выпадак.
Усякая ўсячынагл. усячына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1.Незак.да раздумаць (у 1 знач.).
2. Думаць, вагаючыся; доўга не магчы прыняць рашэння. Хмыль усё стаяў на пагорку, напэўна, раздумваў, ісці яму вуліцай ці па загароддзю, хаваючыся ад людскіх вачэй.М. Стральцоў.Алесь здзіўлена раздумваў. Нашто гэта яму было? Дапамогі наўсяківыпадак шукаў? То паможам, як спатрэбіцца.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспавяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Справіць абрад споведзі. [Шаптуха:] — А бацюшку наўсяківыпадак паклічце, хай паспавядае, усё можа быць.Скрыпка.
2.перан.Разм. Прабраць каго‑н. за што‑н. — Ты, Дзямід Мікалаевіч, пачакай, — спыніў яго Міхась Раманавіч. — Трэба цябе паспавядаць, а то прыязджаеш у Мінск і вачэй не паказваеш.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перастрахо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Рмн. ‑ховак; ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. перастрахоўваць — перастрахаваць і перастрахоўвацца — перастрахавацца.
2.Спец. Частка страхавой адказнасці, ускладзеная на другую страхавую ўстанову. Сума перастрахоўкі.
3.перан.Дзеяннепаводледзеясл. перастрахоўваць — перастрахаваць і перастрахоўвацца — перастрахавацца (у 2 знач.). Наўсяківыпадак, для перастрахоўкі, калі Шаевіч зблытае прозвішча, я таксама запісаў яго ў свой блакнот.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажа́рны Féuer-; Lösch-;
пажа́рная кама́нда Féuerwehr f -, -en, Löschmannschaft f -, -en;
пажа́рная аўтамашы́на Löschfahrzeug n -(e)s, -e;
пажа́рная трыво́га Féueralarm m -(e)s, -e;
пажа́рнае дэпо́ Féuerwache f -, -n;
◊
наўся́кі пажа́рны (вы́падак) für den Nótfall
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ткале́ ’наўсяківыпадак, хоць, хаця’ (слонім., Нар. словатв.), тка́ле ’ўсё ж, аднак’ (ганц., Ск. нар. мовы), ’толькі, адно’ (Сержп.), тка́ля ’можа, каб’ (лях., Цыхун, вусн. паведамл.), тколе́ ’жа, ж’ (пін., Жыв. сл.; Сл. Брэс.), тколэ́ ’усё-такі, усё ж, аднак’ (пін., Нар. лекс.). Відаць, да папярэдняга (гл.), ускладненае дадатковай канцавой часціцай ‑ле (< ‑*lě, параўн. але, гл. ESSJ SG, 1, 319). Менш верагоднае вывядзенне з тыке́ле, тыке́ля ’толькі’ (Ласт., 706) або з літ.tik ’толькі, адно’, лат.tikai ’тс’ (Санько, Крыўя, 1996, 1, 93).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змані́ць, зманю, зманіш, зманіць; зак.
1. Сказаць няпраўду; схлусіць. Калі маці спыталася: а дзе ж хлеб? — Ганна хацела выдумляць, што згубілі акрайчык, але Аленка не магла зманіць маці.Сабаленка.— Нас тут ззаду група, — наўсяківыпадак зманіў Чыжык.Лупсякоў.
2.каго-што. Спакусіць пайсці куды‑н., за кім‑н. ці зрабіць што‑н. Хто зманіў, хто звёў дзяўчыну? Счуў жаніх праз дзень прычыну.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаганя́ць1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Загнаць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. [Лівень] пазаганяў у хаты людзей і, як бы нацешыўшыся, аціх.Асіпенка.Цімох Сымонавіч наўсяківыпадак схапіў у рукі дубальтоўку і пазаганяў на месца патроны.Дубоўка.
пазаганя́ць2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.
Разм. Заганяць, замарыць усіх, многіх. — Коней.. пазаганялі да таго, што на іх страшна было паглядзець.Скрыган.— Вот ты, Пятро, дзень і ноч ірвеш, баб сваіх пазаганяў, а як жывеш?Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)