взъеро́шить сов., разг. узлахма́ціць, ускалма́ціць, ускудла́ціць; (перья, шерсть) натапы́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nastroszyć

зак. ускудлаціць, узлахмаціць, натапырыць;

nastroszyć pióra — натапырыць пер’е;

nastroszyć brwi — насупіць бровы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Начачу́рыцьнатапырыць’ (Сл. ПЗБ), начачу́рыны ’натапыраны (пра пер’е)’ (там жа). Да чачёрыць ’тапырыць, настаўляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nasrożyć

зак.

1. натапырыць;

2. нахмурыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Нахохліцца ’натапырыцца (пра пер’е)’, нахохліцьнатапырыць’ (в.-дзв., Шатал.), ’начасаць, падкруціць’ (ТС). Да хахол, хохлік ’чуб’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

plustern, sich тапы́рыцца (пра валасы); натапы́рыць пе́р’е (пра птушак)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

натапы́раны

1. встопо́рщенный; ощети́ненный; взъеро́шенный; нахо́хленный;

2. прям., перен. насторо́женный, насторожённый; навострённый;

1, 2 см. натапы́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нахахорыцца ’надзьмуцца, натапырыцца’ (Колас). Да хахорыцца ’тапырыцца’, відаць, гукапераймальнае ці гукавыяўленчае, параўн. шашэрыцца ’тс’, рус. хорохириться, фуфыриться і пад. Параўн. таксама начачу́рыцьнатапырыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нашарэ́піць, нашэрэпіцьнатапырыць, наставіць’, нашэрэ́плены ’натапыраны’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у складзе якога ўзмацняльнае ‑ша‑ (< *še < *če) і рэпіць, параўн. рыпнуць ’лопнуць, трэснуць’, рэпіца ’кончык хваста’, гл. шарапе́нне ’ламачча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распушы́цца, ‑пушыцца; зак.

Стаць пушыстым. Вочы.. [Зосіны] палалі, валасы распушыліся. Мехаў. // Натапырыць поўсць, пер’е — пра жывёл, птушак. // Распусціць маладое лісце, кветкі і пад. Берагі возера абраслі асакою і чаротам, на вуліцы закучаравіліся маладыя бярозкі, распушыліся клёны і ліпы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)