1. касмапаліты́чны, насе́лены людзьмі́ з ро́зных кутко́ў све́ту;
a cosmopolitan city касмапаліты́чны го́рад
2. касмапаліты́чны, з шыро́кім кругагля́дам (пра чалавека, погляды)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БАНКС (Banks),
востраў на З Канадскага Арктычнага архіпелага, тэр. Канады. Пл. 64 тыс.км². Паверхня — раўніны і плато выш. да 762 м. Клімат субарктычны. Тундравая расліннасць. Населены пункт — Сакс-Харбар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Órtschaftf -, -en
1) насе́лены пункт; пасёлак, пасе́лішча
2) мясцо́васць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сяло́, -а́, мн. сёлы і (з ліч. 2, 3, 4) сялы́, сёл, н.
1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр сельскага раёна для навакольных паселішчаў, а таксама любы населены пункт негарадскога тыпу.
Працаўнікі сёл.
2.зб. Сельская мясцовасць, яе жыхары.
Культурная работа на сяле.
|| прым.се́льскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria),
востраў на ПдКанадскага Арктычнага архіпелага; тэр. Канады. Пл. 213,8 тыс.км². Паверхня пераважна раўнінная, асобныя горы выш. да 914 м. Складзены з палеазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, вапнякоў, сланцаў і дакембрыйскіх гранітагнейсаў. Шмат азёр. Расліннасць тундравая. Населены пункт — Кембрыдж-Бей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВА ВО́СТРАЎ, Сітка,
востраў у архіпелагу Аляксандра (ЗША, штат Аляска). Пл. 4,2 тыс.км². Выш. да 1432 м. Вільготныя хваёвыя лясы. Рыбалоўства, лесанарыхтоўкі. Асн.населены пункт і порт — Сітка. Названы ў гонар А.А.Баранава — першага гал. правіцеля рус. паселішчаў у Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аграго́рад, ‑а, М ‑дзе, м.
Вялікі сельскі населены пункт, які пабудаваны па тыпу горада і які з’яўляецца цэнтрам буйной вытворчай сельскагаспадарчай адзінкі. — Памятаеш, — з задавальненнем успамінае.. [Міхал], — як былі загаварылі ў нас пра будаўніцтва аграгарадоў.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біято́п
(ад бія- + -топы)
участак зямной паверхні з аднатыпнымі ўмовамі асяроддзя, населеныбіяцэнозам (напр. асаковае балота, заліўны луг, бярозавы гай).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КЛО́НДАЙК (Klondike),
залатаносны раён на ПнЗ Канады, у бас.р. Клондайк, правага прытока р. Юкан. Агульная пл. 1800 км². Адкрыты ў 1896. На пач. 20 ст. выклікаў «залатую ліхаманку». Россыпныя радовішчы, да сярэдзіны 1960-х г. амаль выпрацаваны. За час эксплуатацыі здабыта каля 300 т золата. Гал.населены пункт — г. Доўсан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАЙНД-РЫ́ВЕР (Blind River),
Алгома, буйны уранаварудны раён у Канадзе (прав. Антарыо). Адкрыты ў 1948. Урананоснасць звязана з пластамі кварцава-галечнікавых кангламератаў у магутнай тоўшчы ніжнепратэразойскіх парод. Разведаныя запасы — 270 тыс.т вокісу урану. Сярэдняя колькасць металу ў рудзе 0,08%; спадарожныя кампаненты — рэдказямельныя элементы. Гал. радовішчы: Агнью-Лейк, Эліят-Лейк. Распрацоўка падземным спосабам. Цэнтр — населены пункт Блайнд-Рывер.