junkie, junky [ˈdʒʌŋki] n.

1. infml наркама́н

2. joc. той, хто захапля́ецца і тра́ціць шмат ча́су на які́-н. несур’ёзны заня́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

oszołom

м. разм.

1. дурыла; чмута;

2. наркаман

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДЭВІЯ́НТНЫЯ ПАВО́ДЗІНЫ,

паводзіны з адхіленнем ад агульнапрынятых у грамадстве прававых і маральна-этычных норм. Асн. іх віды: злачыннасць, алкагалізм, наркаманія, прастытуцыя, самазабойствы, сексуальная разбэшчанасць. Узнікненне Д.п. абумоўлена недахопамі выхавання, дэфектамі маральнай і прававой свядомасці, нізкім узроўнем інтэлектуальнага развіцця асобы, неспрыяльным уплывам спадчыннасці, асаблівасцямі характару, інтарэсаў і патрэбнасцей чалавека, яго эмацыянальна-валявой дзейнасці і інш. фактарамі. Італьян. псіхіятр Ч.Ламброза лічыў «крымінальны тып» своеасаблівым «вынікам» дэградацыі на больш ранніх стадыях чалавечай эвалюцыі. Франц. сацыёлаг Э.Дзюркгейм і прыхільнікі яго канцэпцыі сцвярджалі, што распаўсюджванню Д.п. садзейнічаюць сац.-эканам. і паліт. нестабільнасць, рэзкія змены ў грамадскім жыцці, сац. канфлікты, стрэсы і інш. Паводле тэорый анаміі і сацыялізацыі, праявы Д.п. узрастаюць, калі сацыяльна дапушчальныя сродкі дасягнення грамадскіх і індывід. мэт выконваюцца не ўсімі людзьмі або калі іх уваходжанне ў сац. жыццё адбываецца ў абставінах цярпімых адносін грамадства да амаральных учынкаў, насілля. У 1960-я г. атрымала пашырэнне канцэпцыя стыгматызацыі, паводле якой Д.п. — заканамерны вынік своеасаблівага «наклейвання» на чалавека ярлыкоў накшталт «алкаголік», «наркаман», «прастытутка» і імкнення сацыяльна ізаляваць, прыцягнуць да адказнасці, выправіць ці вылечыць такіх людзей. Існуюць канцэпцыі, у якіх сцвярджаецца, што Д.п. абумоўлены асаблівасцямі будовы чалавечага цела, анамаліямі палавых храмасом.

Э.​С.​Дубянецкі.

т. 6, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

addict

1. [ˈædɪkt]

n.

1) наркама́н; алькаго́лік -а m.

cocaine addict — какаіні́ст -а m., какаіні́стка f.

2) Fig. фана́т -а m.

2. [əˈdɪkt]

v.i.

уця́гвацца, захапля́цца (звыча́йна нечым благі́м); аддава́цца (звы́чцы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fiend

[fi:nd]

n.

1) нячы́сты -ага m., нячы́сьцік -а m.; чорт, чарта́ m., д’ябал -ла m.

2) informal чалаве́к, які́ ўцягну́ўся ў не́шта благо́е

dope fiend — наркама́н або́ нарко́тык -а m., вы́людак -ка m.ю́ты чалаве́к)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)