настру́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм.

1. Нацягнуць, напяць як струну. Наструніць леску.

2. Напружыць. Хатні драпежнік .. прытуліўся да коміна, наструніў цела. Асіпенка. Зося ўздрыгнула, наструніла шыю. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Нацягваючы, напяць усё, многае.

П. вяроўкі.

2. што. Надзець на сябе многа чаго-н., накрыцца чым-н. — пра ўсіх, многіх (разм.).

Дзеці панацягвалі на сябе коўдры.

3. чаго. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

П. галля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абапну́цца ’акрыцца’ (Шат., Янк. I, Арх. ГУ), ’акрыцца (хусткай), завязаць (фартух)’, абапнуць ’акрыць што-небудзь, чым-небудзь, накінуць што-небудзь на што-небудзь’ (Янк. I), абапінаха ’вялікая хустка’ (ДАБМ) да прасл. *pęti, рьнонапяць, напінаць’. Бел. абапнуць, магчыма, узнікла пад уплывам літ. apipìnti, apipinù ў тым жа значэнні (літ. pìnti генетычна тоеснае прасл. pęti). Параўн. абпянуцца (Янк.) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напіна́ць несов.

1. напряга́ть, нату́живать;

2. разг. (надевать) натя́гивать, напя́ливать;

3. (канат и т.п.) натя́гивать;

1-3 см. напя́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і напяць (у 1 знач.). — Но-о, маленькія! — пачуў я ззаду гарэзлівы жаночы голас і напнуў вяроўку. Кулакоўскі. Мы зноў селі на ўзмежак, напнулі над сабою паркалёвую хустку і так асталіся сядзець да канца навальніцы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усчапі́ць разм.

1. (павесіць) ufhängen vt; nhängen vt;

2. разм. (напяць) ufstülpen vt, ufsetzen vt (капялюш і г. д.); sich etw. drüberziehen* (вопратку)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наду́ть сов.

1. надзьму́ць; (паруса и т. п. — ещё) напя́ць;

наду́ть гу́бы надзьму́ць гу́бы;

наду́ть щёки надзьму́ць шчо́кі;

2. (обмануть) прост. ашука́ць, абдуры́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. што. Нацягнуць або напяць тужэй.

П. пасак.

2. каго-што. Падцягваючы, наблізіць.

П. бервяно да саней.

3. каго-што. Сканцэнтроўваючы, наблізіць, падвесці куды-н.

П. рэзервы к фронту.

4. перан., каго (што). Зрабіць больш дысцыплінаваным, больш працаздольным (разм.).

П. адстаючых па матэматыцы.

5. каму і без дап. Далучыцца да таго, хто спявае, падпяваючы яму.

|| незак. падця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падця́гванне, -я, н. і падця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

napiąć

зак.

1. нацягнуць, напяць;

napiąć struny — нацягнуць струны;

2. напружыць;

napiąć uwagę — напружыць увагу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

naciągnąć

зак.

1. нацягнуць, напяць, напнуць;

2. ашукаць, абдурыць;

naciągnąć kogo na 100 dolarów — ашукаць каго на 100 долараў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)